Серада — V Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 15, 1–6 Было вырашана, што пойдуць у гэтай справе да Апосталаў і старэйшых Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Некаторыя з тых, хто прыйшоў з Юдэі, вучылі братоў: Калі не будзеце абрэзаныя паводле звычаю Майсея, не зможаце быць збаўленымі. Калі распачалася немалая спрэчка і змаганне Паўла і Барнабы з імі, было вырашана, што Павел і Барнаба, і некаторыя іншыя з іх пойдуць у гэтай справе да Апосталаў і старэйшых у Ерузалем. Яны ж, пасланыя Касцёлам, праходзілі праз Фінікію і Самарыю, расказваючы пра навяртанне язычнікаў. І вельмі ўзрадавалі ўсіх братоў. Калі прыйшлі ў Ерузалем, былі прынятыя Касцёлам, Апосталамі і старэйшымі. Распавялі яны, што Бог учыніў з імі. Тады паўсталі некаторыя з кола фарысеяў, якія паверылі, і казалі: Трэба абразаць язычнікаў і загадаць ім, каб яны захоўвалі Закон Майсея. І сабраліся Апосталы і старэйшыя, каб вырашыць гэтую справу. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122 (121), 1–2. 3–4а. 4b–5. (Р.: пар. 1) Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога. 1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: * Рэфрэн: 3. Ерузалем, пабудаваны як горад, * Рэфрэн: Каб, паводле сведчання Ізраэля, * Ян 15, 4а. 5b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас, — кажа Пан. Хто застаецца ўва Мне, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 1–8 Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 16:59 |