Аўторак — V Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 14, 19–28 Расказалі Касцёлу, як шмат Бог учыніў з імі Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Прыйшлі ў Лістру юдэі з Антыёхіі і Іконіі і, падбухторыўшы народ, укаменавалі Паўла і выцягнулі яго за горад, думаючы, што ён памёр. Але, калі абступілі яго вучні, ён устаў і ўвайшоў у горад, і на другі дзень пайшоў з Барнабам у Дэрбэ. У тым горадзе абвяшчалі Евангелле і прыдбалі шмат вучняў. Пасля вярнуліся ў Лістру, Іконію ды Антыёхію, умацоўваючы душы вучняў і заахвочваючы іх трываць у веры, бо нам трэба прайсці праз многія цярпенні, каб увайсці ў Божае Валадарства. Рукапаклаўшы ім у кожным Касцёле прэзбітэраў, у малітве і посце даручылі іх Пану, у якога паверылі. Прайшоўшы праз Пісідыю, прыбылі ў Памфілію. І, абвясціўшы слова ў Пэргэ, сышлі ў Аталію. Адтуль адплылі ў Антыёхію, дзе былі даручаныя ласцы Божай на справу, якую выканалі. Калі прыйшлі туды і сабралі Касцёл, расказалі, як шмат Бог учыніў з імі і як Ён адчыніў брамы веры язычнікам. І доўгі час заставаліся яны разам з вучнямі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 10–11. 12–13аb. 21 (Р.: пар. 12а) Рэфрэн: Сябры Твае, Пане, абвесцяць славу Твайго Валадарства. 10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, * Рэфрэн: 12. Няхай сыны чалавечыя даведаюцца пра Тваю магутнасць * Рэфрэн: 21. Хвалу Пана * пар. Лк 24, 46. 26 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Хрыстус павінен быў цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых, каб увайсці ў сваю славу. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 14, 27–31а Спакой Мой даю вам + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне. І цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта адбудзецца. Ужо нядоўга Мне размаўляць з вамі, бо ідзе валадар гэтага свету. І ён нічога не мае ўва Мне. Але, каб свет ведаў, што Я люблю Айца і што чыню так, як наказаў Мне Айцец. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 16:52 |