Панядзелак — V Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 14, 5–18 Абвяшчаем Добрую Навіну, каб вы ад гэтых марнасцяў навярнуліся да Бога жывога Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Калі Павел і Барнаба даведаліся, што ў Іконіі язычнікі і юдэі разам са сваімі кіраўнікамі збіраюцца іх зняважыць і ўкаменаваць, яны ўцяклі ў лікаонскія гарады Лістру і Дэрбэ ды ў іхнія ваколіцы і там абвяшчалі Евангелле. У Лістры сядзеў адзін чалавек, хворы на ногі, кульгавы ад нараджэння свайго, які ніколі не хадзіў. Ён слухаў, як прамаўляў Павел. А калі той паглядзеў на яго і ўбачыў, што ён мае веру для аздараўлення, сказаў гучным голасам: Стань на свае ногі і выпрастайся. І ён ускочыў, і пачаў хадзіць. Калі натоўп убачыў, што ўчыніў Павел, узняў голас свой, кажучы па-лікаонску: Богі ў людскім падабенстве сышлі да нас. Барнабу называлі Зеўсам, а Паўла – Гермесам, бо ён быў галоўным прамоўцам. А жрэц Зеўса, ідал якога знаходзіўся перад горадам, разам з народам прывёў да брамы быкоў і прынёс вянкі, і хацеў скласці ахвяру. Калі пачулі пра гэта апосталы Барнаба і Павел, яны разадралі сваё адзенне, кінуліся ў натоўп і крычалі, кажучы: Мужы, навошта гэта робіце? Мы такія самыя людзі, як вы. Абвяшчаем Добрую Навіну, каб вы ад гэтых марнасцяў навярнуліся да Бога Жывога, які стварыў неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх ёсць. Які ў мінулых пакаленнях дазволіў усім народам хадзіць сваімі дарогамі. Аднак не пераставаў сведчыць пра сябе, чынячы дабро, даючы вам дождж з неба і ўраджайныя поры, даючы ежу і напаўняючы вяселлем сэрцы вашыя. І, так кажучы, ледзь стрымалі людзей, каб не прыносілі ім ахвяры. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 115 (113B), 1–2. 3–4. 15–16 (Р.: 1) Рэфрэн: Не нам, Пане, але імені Твайму дай славу. 1. Не нам, Пане, не нам, але імені Твайму дай славу, * Рэфрэн: 3. Бог наш у нябёсах, * Рэфрэн: 15. Благаслаўлёныя вы Панам, * Ян 14, 26 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Дух Святы навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 14, 21–26 Суцяшальнік, якога Айцец пашле, навучыць вас усяму + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму. Юда — не Іскарыёт — кажа Яму: Пане, як сталася, што Ты хочаш аб’явіцца нам, а не свету? Езус сказаў яму ў адказ: Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне. Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 16:48 |