V Велікодная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 14, 21b–27 Расказалі Касцёлу, як шмат Бог учыніў з імі Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Павел і Барнаба вярнуліся ў Лістру, у Іконію ды Антыёхію, умацоўваючы душы вучняў і заахвочваючы іх трываць у веры, бо нам трэба прайсці праз многія цярпенні, каб увайсці ў Божае Валадарства. Рукапаклаўшы ім у кожным Касцёле прэзбітэраў, у малітве і посце даручылі іх Пану, у якога паверылі. Прайшоўшы праз Пісідыю, прыбылі ў Памфілію. І, абвясціўшы слова ў Пэргэ, сышлі ў Аталію. Адтуль адплылі ў Антыёхію, дзе былі даручаныя ласцы Божай на справу, якую выканалі. Калі прыйшлі туды і сабралі Касцёл, расказалі, як шмат Бог учыніў з імі і як Ён адчыніў брамы веры язычнікам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 8–9. 10–11. 12–13ab (Р.: пар. 1) Рэфрэн: Буду благаслаўляць імя Тваё навекі, Бог і Валадар мой. 8. Шчодры і міласэрны Пан, * Рэфрэн: 10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні * Рэфрэн: 12. Няхай сыны чалавечыя даведаюцца пра Тваю магутнасць * Ап 21, 1–5а Вытра Бог кожную слязу з вачэй іхніх Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога Яна. Я, Ян, убачыў новае неба і новую зямлю. Бо першае неба і першая зямля мінулі, і мора ўжо няма. І ўбачыў святы горад, новы Ерузалем, які сыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны, быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха. І пачуў я гучны голас з трона, які казаў: Вось скінія Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць Ягоным народам, і Ён будзе “Богам з імі”. І вытра кожную слязу з вачэй іхніх, і ўжо не будзе ні смерці, ні смутку, ні плачу, ні болю ўжо не будзе, бо ранейшае мінула. І сказаў той, хто сядзеў на троне: Вось чыню ўсё новае. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМЯн 13, 34 Новую запаведзь даю вам, — кажа Пан, —каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 13, 31–33а. 34–35 Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Калі Юда выйшаў з вячэрніка, Езус сказаў: Цяпер услаўлены Сын Чалавечы, а Бог услаўлены ў Ім. Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 16:43 |