V Велікодная нядзеля, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 9, 26–31 Расказаў ім, як у дарозе ён убачыў Пана Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Калі Саўл прыйшоў у Ерузалем, ён спрабаваў далучыцца да вучняў, але ўсе баяліся яго і не верылі, што ён вучань. Тады Барнаба ўзяў яго і прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як у дарозе ён убачыў Пана, і што Пан казаў яму, і як у Дамаску адважна прапаведаваў у імя Езуса. Як разам з імі ён выходзіў і ўваходзіў у Ерузалем і адважна прапаведаваў у імя Пана. Размаўляў таксама і спрачаўся з эліністамі, якія хацелі забіць яго. Даведаўшыся пра гэта, браты адвялі яго ў Цэзарэю і паслалі ў Тарс. А Касцёл па ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі меў спакой, развіваўся і жыў у боязі перад Панам, і напаўняўся суцяшэннем Святога Духа. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 22 (21), 26b–27. 28 і 30. 31–32 (Р.: 26а) Рэфрэн: Цябе, Пане, я праслаўлю на вялікім сходзе. 26. Выканаю абяцанні перад тымі, хто баіцца Яго.* Рэфрэн: 28. Успомняць і навернуцца да Пана ўсе межы зямлі, * Рэфрэн: 31. Патомства маё будзе служыць Яму. * 1 Ян 3, 18–24 А запаведзь Яго такая, каб мы верылі і любілі Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Дзеці, не будзем жа любіць словам ці моваю, але ўчынкам і праўдаю. І па гэтым пазнаем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім нашыя сэрцы. Бо калі сэрца нашае асуджае нас, то Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё. Умілаваныя, калі сэрца нашае не асуджае нас, то мы маем адвагу перад Богам. Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца. А запаведзь Яго такая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Езуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён загадаў нам. І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Богу, а Бог у ім. І па Духу, якога даў нам, мы даведваемся, што Ён жыве ў нас. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМЯн 15, 4а. 5b Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас, — кажа Пан.Хто застаецца ўва Мне, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 1–8 Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 16:37 |