Субота — VI Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 18, 23–28 Аполас публічна даказваў праз Пісанні, што Езус — гэта Месія Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. Павел, правёўшы пэўны час у Антыёхіі, выйшаў і праходзіў па чарзе краіну галатаў і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў. Адзін юдэй, па імені Аполас, родам з Александрыі, чалавек красамоўны і знаўца Пісанняў, прыйшоў у Эфес. Быў ён настаўлены на шлях Пана і з запалам прамаўляў і вучыў старанна пра Езуса, хоць і ведаў толькі хрост Яна. Ён пачаў адважна прамаўляць у сінагозе. Калі яго пачулі Прысцыла і Аквіла, узялі яго і навучылі яго дакладней шляху Божаму. А калі ён збіраўся ісці ў Ахаю, браты напісалі вучням і папрасілі прыняць яго. Калі ён прыйшоў туды, шмат дапамагаў тым, хто паверыў дзякуючы ласцы. Ён адважна пераконваў юдэяў, публічна даказваючы праз Пісанні, што Езус — гэта Месія. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 47(46), 2–3. 8–9. 10 (Р.: 8а) Рэфрэн: Бог — Валадар усёй зямлі. 2. Усе народы, пляскайце ў далоні, * Рэфрэн: 8. Бо Валадар усёй зямлі – Бог, * Рэфрэн: 10. Сабраліся князі народаў * Ян 16, 28 Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет; зноў пакідаю свет і іду да Айца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 16, 23b–28 Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам. Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай. Гэта Я казаў вам у прыпавесцях. Надыходзіць гадзіна, калі ўжо не ў прыпавесцях буду казаць, а адкрыта абвяшчу вам пра Айца. У той дзень будзеце прасіць у імя Маё. І не кажу, што Я буду прасіць Айца за вас, бо сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я выйшаў ад Бога. Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет. Зноў пакідаю свет і іду да Айца. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 26.04.2010 17:22 |