Серада — VI Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 17, 15. 22 — 18, 1 Тое, чаму вы, не ведаючы, пакланяецеся, я абвяшчаю вам Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Тыя, хто спадарожнічаў Паўлу, правялі яго аж да Афінаў. Атрымаўшы наказ для Сілы і Цімафея, каб як мага хутчэй прыйшлі да яго, вярнуліся. Павел стаў пасярод Арэапагу і сказаў: Мужы афінскія, я бачу, што ва ўсім вы вельмі пабожныя. Бо, калі я праходзіў і аглядаў вашыя святасці, я знайшоў алтар, на якім было напісана: «Невядомаму Богу». Тое, чаму вы, не ведаючы, пакланяецеся, я абвяшчаю вам. Бог, які стварыў свет і ўсё, што ў ім, будучы Панам неба і зямлі, жыве не ў святынях, збудаваных рукамі, і не з рук чалавечых прымае служэнне, быццам бы маючы ў нечым патрэбу. Ён сам дае жыццё і дыханне, і ўсё. Ён стварыў з аднаго ўвесь род чалавечы, каб жыў на ўсёй паверхні зямлі. Прызначыў устаноўленыя поры і межы іх рассялення, каб шукалі Бога. Можа, намацаюць і знойдуць Яго, бо Ён недалёка ад кожнага з нас. Бо ў Ім мы жывём, рухаемся і існуём, як некаторыя з вашых паэтаў сказалі: І мы род Ягоны. Дык калі мы належым да Божага роду, то не павінны думаць, што боства падобна да золата ці срэбра, ці каменя, да выявы мастацтва і чалавечай фантазіі. І, не зважаючы на часы няведання, Бог цяпер абвяшчае людзям, каб усе і паўсюль каяліся, бо Ён вызначыў дзень, калі будзе справядліва судзіць свет праз Чалавека, якога прызначыў, і даў пэўнасць усім, уваскрасіўшы Яго з мёртвых. Калі пачулі пра ўваскрасенне з мёртвых, адныя насміхаліся, а другія казалі: Паслухаем цябе пра гэта іншым разам. Так Павел выйшаў ад іх. А некаторыя мужы далучыліся да яго і паверылі. Сярод іх быў і Дыянісій Арэапагіт, і жанчына па імені Дамарыс, ды іншыя разам з імі. Пасля Павел пакінуў Афіны і прыйшоў у Карынт. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 148, 1–2. 11–12ab. 12c–14а.14bcd Рэфрэн: Зямля і неба поўныя хвалы Тваёй. 1. Хваліце Пана з нябёсаў, * Рэфрэн: 11. Каралі зямлі і ўсе народы, * Рэфрэн: Няхай славяць імя Пана, * Рэфрэн: Спеў хвалы * Рэфрэн: Ян 14, 16 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 16, 12–15 Дух праўды навучыць вас усёй праўдзе + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 26.04.2010 17:04 |