VI Велікодная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 8, 5–8. 14–17 Усклалі на іх рукі, і яны прынялі Духа Святога Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Філіп прыйшоў у самарыйскі горад і абвяшчаў там Хрыста. А людзі згодна слухалі, што казаў Філіп, чуючы і бачучы ўчыненыя ім цуды. Бо з многіх апантаных выходзілі з вялікім крыкам нячыстыя духі, і шмат спаралізаваных і кульгавых было аздароўлена. І была вялікая радасць у гэтым горадзе. Калі ж Апосталы ў Ерузалеме пачулі, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, таму што Ён яшчэ не сыходзіў ні на кога з іх, бо яны былі толькі ахрышчаныя ў імя Пана Езуса. Тады Апосталы ўсклалі на іх рукі, і яны прынялі Духа Святога. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 66 (65), 1–3а. 4–5. 6–7а. 16 і 20 (Р.: 1) Рэфрэн: Усклікні Богу, уся зямля. 3. Усклікні Богу, уся зямля. * Рэфрэн: 4. Няхай паклоніцца Табе ўся зямля і спявае Табе, * Рэфрэн: 6. Ён змяніў мора ў сушу, * Рэфрэн: 16. Усе, хто баіцца Бога, прыйдзіце і паслухайце, * 1 П 3, 15–18 Забіты у целе, але ажыўлены ў Духу. Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя: Хрыста Пана свяціце ў сэрцах вашых, будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею. Але рабіце гэта лагодна, з бояззю Божай і добрым сумленнем, каб у тым, за што абгаворваюць вас як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто ганіць вашае добрае жыццё ў Хрысце. Бо лепей, калі ў гэтым воля Божая, цярпець за добрыя ўчынкі, чым за благія. Бо і Хрыстус аднойчы пацярпеў за грахі, справядлівы за несправядлівых, каб прывесці вас да Бога. Забіты у целе, але ажыўлены ў Духу. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМЯн 14, 23 Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, —і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 14, 15–21 Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень спазнаеце, што Я ў Айцу Маім і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 17:20 |