VII Велікодная нядзеля, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 1, 15–17. 20а. 20c–26 Трэба, каб адзін з тых стаў разам з намі сведкам Яго ўваскрасення Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні Пётр стаў сярод вучняў, а сабралася разам каля ста дваццаці чалавек, і сказаў: Браты, належала споўніцца словам Пісання, якія Дух Святы прадказаў вуснамі Давіда пра Юду, стаўшага правадыром для тых, хто схапіў Езуса. Бо ён быў залічаны да нас і атрымаў удзел у гэтым служэнні. А ў кнізе Псальмаў напісана: Пасаду ягоную няхай зойме іншы. Таму трэба, каб адзін з тых, хто быў з намі ўвесь час, калі заставаўся з намі Пан Езус, пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня Яго ўзнясення ад нас, стаў разам з намі сведкам Яго ўваскрасення. І паставілі дваіх: Юзафа, якога звалі Барсабам, а празывалі Справядлівым, і Мацея. І, памаліўшыся, сказалі: Ты, Пане, ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў, каб ён заняў месца гэтага служэння і апостальства, ад якога адышоў Юда, каб пайсці сваім шляхам. І далі ім лёсы, і выпаў лёс на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці Апосталаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 11–12. 19–20аb (Р.: 19а) Рэфрэн: Пан паставіў трон свой на нябёсах. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 11. Бо, як высока ўзносіцца неба над зямлёю, * Рэфрэн: 19. Пан паставіў трон свой на нябёсах, * 1 Ян 4, 11–16 Хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Калі Бог так палюбіў нас, дык і мы павінны любіць адно аднаго. Бога ніхто ніколі не бачыў. Калі мы любім адно аднаго, то Бог жыве ў нас, і любоў Ягоная ў нас дасканалая. Па тым пазнаём, што мы жывём у Ім, а Ён у нас, што Ён даў нам ад свайго Духа. І мы бачылі, і сведчым, што Айцец паслаў Сына, Збаўцу свету. Хто вызнае, што Езус — Сын Божы, у тым жыве Бог, а ён у Богу. І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМпар. Ян 14, 18 Не пакіну вас сіротамі, — кажа Пан, —іду і прыйду да вас, і ўзрадуецца сэрца вашае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 17, 11b–19 Каб яны былі адно, як і Мы + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне. А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. Я даў ім слова Тваё, і свет узненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, але каб захаваў іх ад злога. Яны не са свету, як і Я не са свету. Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда. Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвечаныя ў праўдзе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 26.04.2010 17:40 |