«Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не
толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова
іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны
былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў
Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб
былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў
іх, як палюбіў Мяне».