Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Панядзелак — VІI Велікодны тыдзень

«Вучні сказалі Езусу: Вось цяпер Ты гаворыш адкрыта і не кажаш ніякай прыпавесці. Цяпер мы ведаем, што Ты ведаеш усё і не маеш патрэбы, каб нехта пытаўся ў Цябе. Таму верым, што Ты выйшаў ад Бога. Езус адказаў ім: Цяпер верыце? Вось надыходзіць гадзіна і ўжо надышла, што вы рассеецеся кожны ў свой бок, а Мяне пакінеце аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною».

 
VII Велікодная нядзеля, Год С

«Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне».

 
VII Велікодная нядзеля, Год В

«Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне».

 
VII Велікодная нядзеля, Год А

«Езус узняў вочы свае да неба і сказаў: Ойча, прыйшла гадзіна. Услаў Сына свайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе. Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён даў жыццё вечнае ўсім, каго Ты даў Яму. А вечнае жыццё ў тым, каб спазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, каго Ты паслаў, Езуса Хрыста».

 
Субота — VI Велікодны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам. Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай».

 
Пятніца — VI Велікодны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш зменіцца ў радасць. Жанчына, калі нараджае, смуткуе, што прыйшла яе гадзіна. Калі ж народзіць дзіцё, ужо не памятае з радасці пра боль, бо чалавек нарадзіўся на свет».

 
Чацвер — VI Велікодны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ крыху і вы не ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне. І некаторыя з вучняў казалі адзін аднаму: Што гэта Ён кажа нам: “яшчэ крыху і вы не ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне” і “Я іду да Айца”? Таму казалі: Што гэта значыць “яшчэ крыху”? Не ведаем, што Ён кажа. А Езус пазнаў, што хацелі ў яго спытаць, і сказаў ім: Распытваецеся адзін у аднаго пра тое, што Я сказаў: Яшчэ крыху і вы не ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш зменіцца ў радасць».

 
Серада — VI Велікодны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам».

 
Аўторак — VI Велікодны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Цяпер Я адыходжу да таго, хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: „Куды ідзеш?“ Але таму, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае. Але Я кажу вам праўду: лепш для вас, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас. А калі адыду, пашлю Яго да вас».

 
Панядзелак — VІ Велікодны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Калі прыйдзе Суцяшальнік, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, які ад Айца паходзіць, Ён будзе сведчыць пра Мяне. Але і вы таксама будзеце сведчыць, бо вы ад пачатку са Мною. Я сказаў вам гэта, каб вы не зняверыліся».

 
<< Першая < Папярэдняя 1641 1642 1643 1644 1645 1646 1647 1648 1649 1650 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1643 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.