16 красавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI адзначае 83-ці дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, стаў 265-м намеснікам Пятра.
19 красавіка 2010 г. — пятая гадавіна Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта ХVI. За гэты час Папа здзейсніў 13 замежных падарожжаў, падчас якіх наведаў 15 дзяржаў. 26 разоў Святы Айцец падарожнічаў па Італіі і наведаў 11 рымскіх парафій.
Што такое касцёльны суд, адкуль ён бярэ свае карані, чым займаецца і ці можа памыляцца — высвятляў у размове з кс. Віталіем Гальцом, афіцыялам біскупскага суда Віцебскай дыяцэзіі, кс. Віктар Місевіч.
З 4 па 6 чэрвеня 2010 г. адбудзецца візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Апостальская Сталіца абвясціла праграму візіту Пантыфіка.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам у Расіі, якая забрала жыццё Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, яго жонкі, а таксама яшчэ 95 чалавек, якія былі на борце самалёта.
Мінская архікатэдра, 11 красавіка 2010 г.
Ласка веры
Умілаваныя ва Уваскрослым Езусе браты і сёстры!
1. Сёння мы завяршаем актаву Пасхі. Падчас яе Касцёл кожны дзень прапаноўваў нам біблейскія тэксты, якія дапамагалі лепш пазнаць пасхальную таямніцу нашага збаўлення. І сёння ён прапануе нашай увазе вельмі важны тэкст Евангелля пра так званага нявернага Тамаша.
«Езус сказаў сваім вучням: Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне. Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам».
«Езус сказаў сваім вучням: Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай».
«Езус сказаў сваім вучням: Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень спазнаеце, што Я ў Айцу Маім і вы ўва Мне, і Я ў вас».