Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
ІIІ Велікодная нядзеля, Год В

«Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам. Устрывожаныя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я».

 
ІІІ Велікодная нядзеля, Год А

«Вось двое вучняў Езуса ішлі ў вёску, званую Эмаус, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема. І размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося. І калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі. Але вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго».

 
Субота — ІІ Велікодны тыдзень

«Калі настаў вечар, вучні Езуса сышлі да мора, селі ў човен і паплылі на другі бераг мора ў Кафарнаум. Ужо цямнела, а Езус не прыходзіў да іх. Дзьмуў моцны вецер, і мора хвалявалася. Калі праплылі каля дваццаці пяці ці трыццаці стадыяў, убачылі Езуса, які ішоў па моры і набліжаўся да чаўна, і спалохаліся. Ён жа сказаў ім: Гэта Я, не бойцеся».

 
Пятніца — ІІ Велікодны тыдзень

«...Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў. Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін».

 
Чацвер — ІІ Велікодны тыдзень

«Хто прыходзіць з вышыні, той і ёсць над усімі. Хто з зямлі, той — зямны, і гаворыць па-зямному. Хто прыходзіць з неба, той і ёсць над усімі, і што бачыў і чуў, пра тое сведчыць, але сведчання Ягонага ніхто не прымае. Той, хто прыняў Ягонае сведчанне, пацвердзіў, што Бог праўдзівы. Бо той, каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, бо без меры дае Бог Яму Духа».

 
Серада — ІІ Велікодны тыдзень

«Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага».

 
Аўторак — ІІ Велікодны тыдзень

«У той час Езус сказаў Нікадэму: Трэба нарадзіцца нанова. Дух вее там, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, адкуль прыходзіць і куды ідзе. Так ёсць з кожным, хто нарадзіўся ад Духа. Нікадэм сказаў яму ў адказ: Як гэта можа стацца? Езус, адказваючы, сказаў яму: Ты настаўнік Ізраэля і не ведаеш гэтага? Сапраўды, сапраўды кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што ўбачылі, а сведчання нашага не прымаеце».

 
Панядзелак — ІІ Велікодны тыдзень

«Быў сярод фарысеяў чалавек па імені Нікадэм, адзін з правадыроў юдэйскіх. Ён прыйшоў да Езуса ўначы і сказаў Яму: Раббі, мы ведаем, што Ты прыйшоў ад Бога як настаўнік. Бо ніхто не можа чыніць такіх цудаў, як Ты чыніш, калі не будзе з ім Бога. Езус адказаў яму: Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства».

 
ІІ Велікодная нядзеля, Год С

«Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца».

 
ІІ Велікодная нядзеля, Год В

«Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца».

 
<< Першая < Папярэдняя 1651 1652 1653 1654 1655 1656 1657 1658 1659 1660 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1657 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.