Мінская архікатэдра, 1 красавіка 2010 г.
Эўхарыстыя — сакрамэнт любові
1. Сёння мы перажываем Вялікі чацвер. Святой Імшой успаміну Апошняй Вячэры распачынаецца Пасхальны Трыдуум, які займае першае месца ў літургічным календары. Падчас Святога Пасхальнага Трыдууму мы адзначаем галоўную падзею ў гісторыі збаўлення. Сын Божы стаў чалавекам для нас і дзеля нашага збаўлення. І менавіта літургічныя цэлебрацыі Імшы Вячэры Пана, Вялікай пятніцы і Вялікай суботы заклікаюць нас да глыбокага перажывання таямніцы нашага збаўлення.
Разам з кардыналамі, арцыбіскупамі, біскупамі і 3 тысячамі святароў 1 красавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў ў ватыканскай базыліцы святога Пятра святую Імшу Хрызма, падчас якой адбылося аднаўленне святарскіх абяцанняў. У гаміліі Папа звярнуў увагу на сімволіку вады, хлеба, віна і алею — матэрыяльных элементаў сакрамэнтаў. Пантыфік заклікаў святароў быць людзьмі міру, а ўсіх хрысціян — аддана змагацца з несправядлівасцю, у тым ліку з забойствамі ненароджаных дзяцей.
Ці хочаце…
Глыбокапаважаныя святары, законнікі і законніцы, браты і сёстры!
1. Год святарства — гэты святы час — заклікае нас да паглыблення нашай рэфлексіі як над самім святарствам, так і над святарскім служэннем, а таксама над нашым духоўным аднаўленнем.
«Калі Езус уваскрос раніцай у першы дзень тыдня, Ён з’явіўся найперш Марыі Магдалене, з якой Ён выгнаў сем злых духаў. Яна пайшла і абвясціла тым, хто быў з Ім, якія былі ў жалобе і плакалі. А яны, хоць і пачулі, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі».
«Езус зноў з’явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з’явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Дыдым, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: Іду лавіць рыбу. Яны адказалі яму: І мы пойдзем з табою. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі. Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус».
«Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам. Здзіўленыя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я».
«Вось двое вучняў Езуса ў той жа дзень (першы пасля суботы) ішлі ў вёску, званую Эмаус, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема. І размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося. І калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі. Але вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго».
«Марыя стаяла каля магілы і плакала. Калі ж плакала, зазірнула ў магілу і ўбачыла двух анёлаў у белым адзенні, якія сядзелі, адзін каля галавы, а другі каля ног, дзе ляжала цела Езуса. І яны кажуць ёй: Жанчына, чаго ты плачаш? Адказала ім: Забралі Пана майго, і не ведаю, дзе паклалі Яго. Калі гэта сказала, азірнулася і ўбачыла Езуса, які стаяў там...».
«Жанчыны, хутка адышоўшы ад магілы, са страхам і вялікай радасцю пабеглі паведаміць вучням Ягоным. І вось Езус, выйшаўшы ім насустрач, сказаў: Вітайце. Яны ж, падышоўшы, абнялі ногі Ягоныя і пакланіліся Яму. Тады кажа ім Езус: Не бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, там Мяне ўбачаць».
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў «глыбокі боль і катэгарычнае асуджэнне» ў адносінах да «лютых актаў насілля», якія адбыліся ў Маскве. У выніку тэрарыстычнага акту 29 сакавіка 2010 г. у маскоўскім метрапалітэне загінулі 39 чалавек, звыш 70 былі паранены.