«Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся
вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў
пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі
і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім:
Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы
гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму
будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца».