Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Паставы — парафія Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Паставы — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Набярэжная, 6
г. Паставы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211875

Тэл./факс: (8–012155) 21651
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 08.00, 10.00, 12.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00, 18.00
Адпусты: успамін св. Антонія Падуанскага – 13 чэрвеня; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня
фЗ гісторыі парафіі

Гісторыя парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай, фундатарам якога быў Ян Зяновіч, маршалак ашмянскі. У парафіі знаходзіцца срэбны келіх з інкрустацыяй – «Падараваны парафіі пастаўскай у 1635 г.». Праз 140 гадоў касцёл быў знішчаны, хутчэй за ўсё, падчас вайны з Расіяй ў 1654–1667 гг. Адбудаваны ў 1760 г. касцёл не захаваўся, цяпер на яго месцы стаіць праваслаўная царква. У 1640 г. на выспе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскім сакратаром Станіславам Бяганскім і яго жонкай Ганнай з Сехеняў быў фундаваны кляштар францішканцаў і касцёл. Пасля лістападаўскага паўстання ў 1832 г. кляштар быў ліквідаваны. Рэшткі старога касцёла разабралі, на яго месцы ў 1880-1887 гг. (па іншых звестках – у 1898-1904 гг.) пачалося будаўніцтва цяперашняга касцёла, для якога былі выкарыстаны падвалы і частка падмуркаў, аднак новы аб’ект пабудаваны ў накірунку поўнач – поўдзень, без уліку традыцыйных асноваў арыентацыі святыні.

Касцёл пабудаваны паводле праекта А. Гойбеля, мае ў плане лацінскі крыж. Гэта цагляны будынак базылікальнага тыпу ў неагатычным стылі. Апекуном святыні стаў св. Антоній Падуанскі. Пазней тут пабудавалі плябанію. Падчас І сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны. Фронт праходзіў за 4 км. ад Паставаў, і снарады часткова пашкодзілі муры, знішчыліся арганы, галоўны алтар, амбона, пашкодзіліся скляпенні, дах, вокны і дзверы. Пасля вайны, у 1920 г., святыня была адбудавана і адноўлена, функцыянавала як сядзіба дэканату да 1939 г. З 1935 г. пробашчам парафіі быў Баляслаў Мацееўскі, пазней арыштаваны і закатаваны ў сталінскіх лагерах. Пасля прыходу савецкай улады кс. дзекан Міхневіч выконваў у Паставах душпастырскую паслугу, але меў абмежаванні. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым – прадпрыемства.

У маі 1988 г. святыню вярнулі і аднавілі супольнымі намаганнямі. Спачатку пробашчам быў кс. Ян Шуткевіч, з 1994 г. Душпастырствам займаюцца айцы сэрцане.
 
Лынтупы — парафія Святога Андрэя Апостала
Лынтупы — касцёл св. Апостала Андрэя
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Красільнікава, 1
в. Лынтупы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211870

Тэл.: (8–02155) 58950
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00

Адпусты: св. Апостала Андрэя – 30 лістапада; св. Ганны – 26 ліпеня (пераносіцца на нядзелю)
аЗ гісторыі парафіі

Парафія вядзе сваю гісторыю з XV ст. Старыя парафіяльныя кнігі сведчаць, што тутэйшыя жыхары былі вельмі рэлігійнымі і адданымі Касцёлу. Першая драўляная святыня пад тытулам св. Апостала Андрэя была пабудавана тут каля 1459 г. У хроніцы парафіяльнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі за 1879 г. гаворыцца, што ён пабудаваны віленскім ваяводам Андрэем Даўгірдавічам. Касцёл меў 5 алтароў і амбону, дзейнічаў тут і шпіталь. У 1640 г. Аляксандр Чарніцкі пабудаваў пры касцёле капліцу з цэглы, падарава святыні вялікі звон і літургічныя прыналежнасці.

У парафіі працавала шмат шчырых святароў, якіх вернікі шанавалі і акружалі любоўю, пра што сведчыць, напрыклад, надпіс на келіху, падараваным кс. Роўбу з нагоды юбілею яго святарскага пасвячэння ў 1851 г., дзе вернікі называюць сябе «ўдзячнымі парафіянамі», а таксама прыгожы надпіс аб гэтым чалавеку на надмагільнай дошцы, дзе ён названы «брыльянтам вялікай чысціні». Парафія была шматлюдная, у міжваенны перыяд тут налічвалася больш за 7000 вернікаў. Прыгожы і вялікі касцёл у Лынтупах будаваўся з 1908 па 1914 гг. па фундацыі Ю. Бышэўскага і парафіянаў, будаўніцтва было завершана ў 1914 г.

Пазнейшая гісторыя парафіі – гэта часы цяжкай барацьбы з несправядлівасцю, барацьбы за захаванне веры ў сэрцы, а святароў і святыні – на гэтай зямлі. Тут трэба згадаць нястомную працу вядомага кс. Люцыяна Паўліка MIC, які прыязджаў у парафію з душпастырскай паслугай. Справай аднаўлення касцёла займаўся кс. Ян Шуткевіч.

На тэрыторыі парафіі ёсць яшчэ філія ў Палессі (10 км ад Лынтупаў).

 
Лучай — парафія Святога Тадэвуша
Лучай — касцёл св. Юды Тадэвуша
Фота Дз. Салаша

Адрас:

вул. Садовая, 10
Лучай, 46
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211867

Тэл.: (8–02155) 24572
www.luchaj.byяРасклад набажэнстваў (магчымы змены)   

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00 (Лучай), 13.00 (Навасёлкі)
  • Св. Імша ў будні — 10.00 або 16.30, у суботу — 15.30

Адпусты: св. Ганны – 26 ліпеня; св. Юды Тадэвуша – 28 кастрычніка (у суботу пасля ўрачыстасці)
яЗ гісторыі парафіі

Парафія бярэ пачатак з 1755 г. Касцёл у 1766–1776 гг. будаваў для езуітаў Тадэвуш Агінскі, і ад апекуна св. Тадэвуша святыня атрымала свой тытул. Касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры стылю барока, пасля перабудовы – з рысамі стыляў барока і класіцызму. Кансэкраваны ў 1777 г. біскупам Ф. Тавянскім.

Падчас ІІ сусветнай вайны вёска была вельмі разбурана. Перад 1945 г. пробашчам у касцёле быў кс. Рамейка. У 1948 г. яго арыштавалі і вывезлі ў Казахстан. Наступны пробашч, кс. Ч. Барынскі, таксама прабыў тут нядоўга. Нягледзячы на тое, што ў парафіі не было святара, людзі збіраліся на набажэнствы. У 1971 г. касцёл быў зачынены і служыў складам металу, але нават тады нелегальна прыязджалі святары ў Лучай, каб удзяляць вернікам святую Камунію і іншыя сакрамэнты. Дзяцей і моладзь рыхтавала да Камуніі Ганна Дубовік з вёскі Круткі.

16.03.1990 г. касцёл пад тытулам св. Тадэвуша быў вернуты католікам.

На тэрыторыі парафіі знаходзіцца філіяльная капліца пад тытулам Божай Міласэрнасці ў Навасёлках.


 
Камаі — парафія Святога Яна Хрысціцеля
Камаі — касцёл святога Яна Хрысціцеля
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Гагарына, 1
а.г. Камаі
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211862

Тэл.: (8–02155) 54346
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30
Адпусты: св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня; свята Марыі, Маці Касцёла – другі дзень урачыстасці Найсвяцейшай Тройцы (капліца ў Мягунах)
ыЗ гісторыі парафіі

Касцёл у Камаях пад тытулам св. Яна Хрысціцеля – старажытная святыня, якая захавала рысы гатычнага, рэнесанснага і барочнага стыляў – належыць да найстаражытнейшых святыняў на Беларусі. Касцёл пабудаваны з каменя. Яго фундаваў уладальнік мястэчка Ян Рудомін-Дысяцкі. У 1603-1606 гг. вялася будоўля.  Пачатковы выгляд касцёла вельмі змяніўся пасля пажару XVII ст. і пасля Паўночнай вайны 1700–1721 гг., калі будынак быў абстраляны. Пры аднаўленні касцёла шведскія ядры былі ўмураваны ў сцены. У 1726–1736 гг. і ў сярэдзіне ХІХ ст. былі выкананы прыгожыя роспісы на скляпеннях – гронкі раслінаў, пладоў і кветак. Касцёл перабудоўвалі ў 1861 г. Раней святыня мела чатыры драўляныя барочныя алтары. У галоўным знаходзяцца дзве драўляныя фігуры: св. Пятра і св. Паўла, а таксама абраз Маці Божай з Дзіцяткам у срэбраных шатах (паходзіць з XVII–XVIII стст.), які лічыцца цудатворным. Арганы паходзяць з канца XVIII ст. На цяперашні час святыня патрабуе грунтоўнага рамонту.

Пры апісанні спецыялістамі гістарычнага значэння касцёла было налічана 118 прадметаў гістарычнай каштоўнасці. Сярод іх вызначаюцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай пачатку XVIII ст., фігуры св. Пятра і Паўла таго ж перыяду і шмат іншых. Тут знаходзяцца рэліквіі святога Казіміра і св. Станіслава, біскупа.

У міжваенны перыяд у парафіі налічвалася 7156 вернікаў. Тут працуе Хатні Касцёл, ёсць парафіяльны хор. У мясцовай плябаніі праходзяць рэкалекцыі аазы.

На тэрыторыі парафіі Камаі знаходзіцца філіяльная мураваная капліца (19 ст.) ў Мягунах (8 км ад касцёла).
 
Груздава — парафія Узвышэння Святога Крыжа
Груздава — касцёл Узвышэння Святога КрыжаАдрас:
вул. Лясная, 12
в. Груздава
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211876

Тэл./факс: (8–02155) 21651
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00
  • Св. Імша ва ўрачыстасці і святы па буднях — 12.00
Адпусты: свята Узвышэння Святога Крыжа – 14 верасня
вЗ гісторыі парафіі

У Груздаве раней быў прыгожы стары касцёл, спалены падчас ІІ сусветнай вайны.

Новы касцёл, перабудаваны з адміністрацыйнага будынка намаганнямі парафіянаў і кс. пробашча Крыштафа Сілкоўскага SCJ, асвечаны біскупам Уладзіславам Блінам 28.07.2001 г.
 
Дунілавічы — парафія Святой Тройцы
Дунілавічы — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Асяненкі, 2
а.г. Дунілавічы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211854

Тэл.: (8–02155) 59039
уРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00, у суботу — 10.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеня; свята св. Арханёла Міхала – 29 верасня
sЗ гісторыі парафіі

У ранейшых манаграфіях касцёл у Дунілавічах згадваецца пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі і Арханёла Міхала.

Пасля ліквідацыі ў Дунілавічах у 1866 г. мураванага касцёла Найсвяцейшай Тройцы і перадачы яго праваслаўным вернікам насупраць была пабудавана драўляная святыня. У 1890 г. яна згарэла, але на пачатку ХХ ст. была адноўлена паводле здымкаў. Падчас ІІ сусветнай вайны і дзейнасці савецкай улады касцёл быў цалкам знішчаны і перастаў функцыянаваць.

Адбудову касцёла, пабудаванага ў 1769-1783 гг. і забранага ў 1866 г. на праваслаўную царкву, распачаў кс. Крыштаф Пажарскі 15.11.1992 г. Пасля набажэнствы адпраўляў кс. Казімір Акушка з Варапаева. З красавіка 1993 г. па студзень 1995 г. адбудову вёў місіянер вербіст Юзаф Маціс. Ён, як і наступны святар Пётр Врубель, праводзіў сістэматычную катэхезу для дзяцей і моладзі. У той час быў адноўлены абраз Маці Божай Латэранскай, які вернікі лічаць цудоўным. Абраз XVII ст. паходзіў з Фларэнцыі, быў падараваны віленскім біскупам Мікалаем Пуцым. Для аднаўлення святыні шмат зрабілі кс. Марэк Казімерчак SCJ і кс. Чэслаў Куцмеж SCJ.

29.03.2000 г. у дунілавіцкай парафіі адбылася сустрэча Апостальскага нунцыя Дамініка Грушоўскага з дзецьмі і моладдзю.

У парафіі ў Дунілавічах праводзіліся, і цяпер арганізоўваюцца, «канікулы з Богам» для моладзі, праходзяць рэгулярныя сустрэчы з дзецьмі і моладдзю.
 
Ветрына — парафія благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
Ветрына — капліца благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Леніна, 45
в. Ветрына
Полацкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211430

Тэл.: (8–0214) 453311
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30
Адпусты: успамін Благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
яЗ гісторыі парафіі

У Ветрыне існуе парафія пад тытулам бл. Юрыя Матулевіча, зарэгістраваная 21.06.2001 г. Ёсць капліца, перабудаваная з былой крамы. 11 ліпеня 2004 г. святыню ўрачыста кансэкраваў біскуп Збігнеў Кернікоўскі з Седліцаў.
 
Верхнядзвінск — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

Верхнядзвінск — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота globus.tut.by

Адрас:
вул. Савецкая, 45
г. Верхнядзвінск
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211631

Тэл.: (8–02151) 22866

Вэб-сайт: http://www.wdzwinsk-kasciol.narod.ru/

фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00; у святы — 10.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні (акрамя панядзелка, калі св. Імшы ў парафіі няма) — 18.00; у суботу — 10.00
Адпусты: свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 верасня
ыЗ гісторыі парафіі

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску пабудаваны ў 1809 г. (па некаторых звестках, у сярэдзіне 19 ст.). У 1867 г. адноўлены, тады ж пабудавана плябанія. У 1879 г. пляц пры касцёле быў забудаваны і абнесены агароджаю. Адна з хронікаў 1882 г. піша, што ў той час пры касцёле існавала школа для моладзі.

У 1917 г. усё гэта было разрабавана і знішчана. На тэрыторыі касцёла размясціліся крамы. Аднак тое, што засталося, з’яўляецца незабыўнай памяткай мінулага.

Адраджэнне святыні пачалося ў 1990 г., калі ў Верхнядзвінску ўтварылася парафія. На яе тэрыторыі знаходзяцца яшчэ тры пункты: Кахановічы, Клімоўшчына і Валынцы, куды раз на два тыдні прыязджае святар.
 
Рэлігійнае і палітычнае
28.07.2009 17:24
Заклікі «не ўмешваць» палітыку ў рэлігію і рэлігію ў палітыку гучаць даволі часта ў розных краінах і на розных кантынентах. Аднак, што насамрэч азначае гэта «нязмешванне»? Ці існуе мяжа паміж рэлігійнай і палітычнай сферай? Гэтае пытанне з'яўляцца, мабыць, адным з найцяжэйшых для сацыяльнага навучання Касцёла.
 
Сар’я — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас:
вул. Цэнтральная, 17
в. Сар’я
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211627
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю: 14.30
Адпусты: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня
фЗ гісторыі парафіі

Сучасная вёска Сар’я Верхнядзвінскага раёна страціла тую прыгажосць і багацце, якімі валодала калісьці. Першая мураваная каталіцкая капліца ў Сар’і была ўзведзена яшчэ ў XVIII ст., асвечана ўлетку 1796 г. арцыбіскупам магілёўскім, рыма-каталіцкім Мітрапалітам расійскай імперыі Станіславам Богушам-Сестранцэвічам. У палацы Лапацінскіх была яшчэ адна капліца. Новы неагатычны касцёл пад тытулам св. Марыі быў пабудаваны ў Сар’і ў 1852 г. Ігнацыем Лапацінскім, які прысвяціў святыню сваёй памерлай жонцы Марыі і памерламу сыну. Асвечаны касцёл у 1857 г. Ён быў вельмі падобны да віленскага касцёла св. Ганны. Побач знаходзіліся могілкі з пахаваннямі сям’і фундатара. Шляхецкі род Лапацінскіх, які браў свой пачатак ад Мікалая Тадэвуша Лапацінскага, народжанага ў 1715 г., жыў на гэтай тэрыторыі каля двух стагоддзяў. Некаторыя жыхары і да нашых дзён памятаюць апошняга гаспадара маёнтка Станіслава Лапацінскага. Тут знаходзіўся багаты архіў, які належаў роду Сапегаў, і адна з найбуйнейшых бібліятэк таго часу ў невялікім, але багатым палацы сярод французскага парку. Цяпер у будынку касцёла знаходзіцца праваслаўная святыня, а католікі збіраюцца на малітву ў прыватным доме.
 
<< Першая < Папярэдняя 1711 1712 1713 1714 1715 1716 1717 1718 1719 1720 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1719 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.