Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Альфонс Марыя Лігуоры, біскуп і доктар Касцёла
01.08.2008 13:18

Святы Альфонс Марыя Лігуоры, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся 27 верасня 1696 г. у прадмесці Неапаля ў Італіі. У 16-гадовым узросце атрымаў тытул доктара права і на працягу 10-ці гадоў працаваў адвакатам. Расчараваўшыся ў адвакацкай дзейнасці, вырашыў распачаць новае жыццё і ў 1726 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Напачатку Альфонс займаўся місіянерскай дзейнасцю сярод вясковага насельніцтва ў ваколіцах Неапаля. У 1732 г. заснаваў манаскую супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля — ордэн рэдэмптарыстаў, мэтаю якога стала абвяшчэнне Евангелля духоўна занядбаным і бедным з дапамогаю місій і рэкалекцый.

 
40-годдзе энцыклікі Паўла VI «Humanae Vitae»
31.07.2008 18:39
40-я гадавіна абвяшчэння энцыклікі Паўла VI «Humanae Vitae», у якой Папа пацвердзіў традыцыйнае вучэнне Каталіцкага Касцёла аб сужэнстве, адзначалася 25 ліпеня гг. Гэтая энцыкліка, адкрытая на свет і поўная разумення ў адносінах да сучаснага чалавека, у той жа час нагадвала і падкрэслівала традыцыйнае, шматвяковае вучэнне Каталіцкага Касцёла аб сужэнстве.
 
Святы Ігнацый Лаёла, святар
31.07.2008 16:31
Святы Ігнацый Лаёла, святарІгнацый (Ініго дэ Рэкальдэ дэ Лаёла) нарадзіўся ў 1491 г. у радавым замку Лаёлаў у іспанскай краіне Баскаў і быў самым малодшым з трынаццаці братоў і сясцёр. У маладосці ён быў афіцэрам у войску аднаго з іспанскіх магнатаў і вёў разгульнае жыццё. У 1521 г. падчас аблогі Памплоны французскімі войскамі Ігнацый быў цяжка паранены. Падчас доўгага лячэння яму ў рукі трапіла кніга Людольфа Саксонскага «Жыццё Хрыста», якая глыбока ўразіла Ігнацыя і дапамагла зразумець усю нікчэмнасць яго існавання. Пасля выздараўлення ён пэўны час жыў у пакаянні як пустэльнік і тады напісаў свае славутыя «Духоўныя практыкаванні».
 
Святы Пётр Хрызалог, біскуп і доктар Касцёла
30.07.2008 19:15
Святы Пётр Хрызалог, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 380 г. на поўначы Італіі, каля 430 г. стаў біскупам Равэны. Ён узняў статус мясцовай дыяцэзіі да мітраполіі і такім чынам паспрыяў далейшаму росквіту горада. Пётр, блізкі сябра Папы Льва Вялікага, разам з ім дзейсна змагаўся з тагачаснымі ерасямі. Ён быў надзвычай красамоўным прапаведнікам, за што і быў названы Хрызалогам — тым, хто гаворыць залатыя словы. У яго прамовах глыбіня і эрудыцыя спалучаліся з прастатою выказвання і сілаю пераканання. Памёр 4 снежня 450 г. Праз заступніцтва святога Пятра Хрызалога просяць паратунку ад ліхаманкі і шаленства.

Успамін: 30 ліпеня
 
Святая Марта
29.07.2008 16:26
Святая МартаМарта была сястрою Марыі і Лазара з Бэтаніі. Езус часта бываў у іх доме. Аднойчы, калі Езус гасціў у іх, Марта як добрая гаспадыня вельмі клапацілася, каб прыгатаваць пачастунак, а яе сястра Марыя проста сядзела каля ног Збаўцы і ўважліва слухала Яго. Гэта раззлавала Марту, але Езус сказаў, што менавіта Марыя выбрала ў гэтым выпадку «найлепшую частку».
 
Рым: ваколіцы плошчы Святога Пятра стануць больш бяспечнымі
28.07.2008 19:25
Настойлівыя просьбы Ватыкана забяспечыць парадак, а перадусім бяспеку ў ваколіцах плошчы Святога Пятра будуць хутка споўнены. Гэтаму паспрыяла сустрэча новага бургамістра Рыма Джанні Алемано з сакратаром Генеральнага губернатарства Дзяржавы Ватыкан біскупам Рэнато Боккардо, а таксама ўладамі раёна Праці.
 
Святы Ірэнэй, біскуп і мучанік
28.07.2008 14:47
Святы Ірэнэй, біскуп і мучанікНарадзіўся каля 130 г. у Малой Азіі. Хутчэй за ўсё, быў выхаванцам святога Палікарпа. Вядома, што са 170 г. Ірэнэй быў прэзбітэрам у Ліёне (Францыя). Там у той час узнікла хрысціянская супольнасць і шмат вернікаў прынялі мучаніцкую смерць у выніку пераследу. Праз нейкі час Ірэнэй стаў біскупам Ліёна. Ён паспяхова займаўся евангелізацыяй на ўсходзе і поўдні Галіі, імкнуўся да паразумення з Касцёлам на Усходзе.
 
Святыя Яўхім і Ганна, бацькі Найсвяцейшай Панны Марыі
26.07.2008 16:19

Святыя Яўхім і Ганна, бацькі Найсвяцейшай Панны МарыіСвятая Ганна, маці Дзевы Марыі, паходзіла з бэтлеемскай святарскай сям’і. Яўрэйскае імя «Ганна» азначае «ласка», «міласэрнасць». Святы Яўхім, бацька Багародзіцы, верагодна, быў родам з Галілеі і паходзіў з багатай і шляхетнай сям’і. Само яго імя несла прароцкі сэнс, бо азначала «падрыхтоўка для Пана». Памёр святы Яўхім, калі Марыя была яшчэ дзіцём. Разам са св. Ганнай з’яўляецца заступнікам сужэнскіх пар.

 
Айцец Фэдэрыко Ламбардзі: СДМ у Мадрыдзе будзе знакам надзеі, а не канфрантацыі
25.07.2008 15:27
Сусветны дзень моладзі ў 2011 г. у Мадрыдзе — таксама, як у Сіднэі, — будзе пасланнем надзеі, а не канфрантацыі. У гэтым упэўнены кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі SI. У размове з Радыё Ватыкана ён падкрэсліў, што, хоць веруючыя ў цяперашні час павінны супрацьстаяць шматлікім знешнім цяжкасцям, хрысціянства ўсё роўна не перастае быць «Добрай Навінай».
 
Cвяты Якуб (Большы), апостал
25.07.2008 14:11
Cвяты Якуб, апосталЯкуб Большы, або Старэйшы, быў сынам рыбака Завядзея і Саламеі, братам святога Яна Багаслова. Разам са сваім братам Янам і святым Пятром ён быў адным з улюбёных вучняў Езуса. Якуб і яго брат за свой парывісты тэмперамент былі празваныя Езусам Баанергес — Сынамі грому. Якуб стаў сведкам уваскрашэння дачкі Яіра і перамянення Пана, а таксама быў з Хрыстом у Гэтсыманіі. Пасля ўваскрасення Збаўцы Якуб мужна абвяшчаў Евангелле, і ў 43 ці 44 г. па загадзе Ірада Агрыпы быў забіты ў Ерузалеме праз адсячэнне галавы.
 
<< Першая < Папярэдняя 1831 1832 1833 1834 1835 1836 1837 1838 1839 1840 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1832 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.