Зачытаны духоўны тэстамэнт Папы Рымскага і вызначана дата пачатку Канклаву
06.04.2005 03:00
6 красавіка 2005 г., на агульным сходзе Калегіі Кардыналаў быў зачытаны духоўны тэстамэнт Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, а таксама вызначана дата пачатку Канклаву. Кардыналы, якія маюць права голасу (усяго 117 асобаў), збяруцца на Канклаў 18 красавіка, каб абраць новага наступніка святога Пятра.