Ваша Святасць, Святы Ойча!
Ад імя партыкулярнага Касцёла Беларусі, як Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, з нагоды візіту «ad limina Apostolorum» складаю Вашай Святасці належную пашану як Наступніку Святога Пятра — Галаве ўсяго Каталіцкага Касцёла, а таксама шчырую падзяку за бацькоўскую турботу аб Каталіцкім Касцёле на Беларусі. (…)
Візіт «ad limina Apostolorum», ужо другі за перыяд аднаўлення структур і ўстанаўлення касцёльнай іерархіі на Беларусі, дае нам, біскупам, магчымасць паказаць Апостальскай Сталіцы актуальны стан Каталіцкага Касцёла на Беларусі, яго дасягненняў, а таксама праблем, якія існуюць у ягонай дзейнасці.
Вось найважнейшыя статыстычныя дадзеныя, што датычаць партыкулярнага Касцёла на Беларусі на 31 снежня 2001 года:
| Колькасць вернікаў | 1.200.000 |
| Колькасць парафій | 400 |
| Колькасць святароў | 360 |
| у тым ліку мясцовых | 160 |
| Колькасць мясцовых новапрэзбітэраў | 100 |
| Колькасць законнікаў (з-за мяжы) | 160 |
| Колькасць законніц | 350 |
| у тым ліку мясцовых | 140 |
| Колькасць клерыкаў | 150 |
Спрыяльны мінулы перыяд пабудовы і адбудовы святыняў і стварэння касцёльных структур дазволіў цяпер накіраваць касцёльную дзейнасць на адбудову і пабудову ўнутранага Касцёла ў чалавечых душах, якія былі прыгнятаныя ў нядаўнім яшчэ атэістычна-матэрыялістычным рэжыме.
Праведзены Сінод у трох дыяцэзіях, устаноўленая 3-гадовая душпастырская праграма павялічылі і паглыбілі працэс адраджэння Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Новая евангелізацыя стварае евангелізаваную і евангелізацыйную супольнасць, зместам якой з’яўляецца хрысціянскае сведчанне і касцёльная самасвядомасць.
Ваша Святасць, мы, біскупы з Беларусі, бязмежна Табе, Святы Айцец, адданыя ў выкананні даручаных нам заданняў, пакорліва просім пра Апостальскае Благаславенства для цэлага мясцовага Касцёла, паслядоўнікі якога з вялікаю тугою чакаюць прыезду ўлюбёнага Святога Айца на Беларусь.
Прэзідэнт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.


Ян Павел ІІ стаў трэцім Папам у гісторыі Касцёла па працягласці пантыфікату. Даўжэй за яго кіравалі Касцёлам толькі святы Пётр і благаславёны Пій ІХ.
Завяршылася падрыхтоўка праекта мінікатэхізіса ў 150-ці старонках, тэкст якога перадаецца на разгляд кардыналам і каферэнцыям біскупаў.
На драматычны лёс «малых» у сённяшнім свеце звяртае ўвагу Ян Павел II у сваім пасланні на Вялікі пост.
28 верасня 2003 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў 30 новых кардыналаў. Яны атрымаюць з рук Папы чырвоныя кардынальскія шапачкі падчас чарговай кансісторыі, якая адбудзецца 21 кастрычніка. Сярод будучых кардыналаў 8 прэлатаў Рымскай курыі, 19 архіепіскапаў з розных кран свету і 4 святары.