Хрысціяне прычыняюцца да пабудовы дэмакратычнага Ірака
|
02.11.2004 03:00 |
4 лістапада Святы Айцец Ян Павел II сустрэўся з прэм’ер-міністрам Іраку Аядам Алаві. «Я шчаслівы вітаць Вас у Ватыкане і запэўніваю Вас ў маёй нязменнай блізкасці да іракскага народу, які знёс столькі трагічных пакутаў у апошнія часы», - сказаў Папа падчас аўдыенцыі. Ён запэўніў аб падтрымцы намаганняў іракскага народу на шляху стварэння дэмакратычных інстытутаў, якія будуць забяспечваць абарону правоў усіх грамадзянаў краіны незалежна ад іх этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці.»Я упэўнены, што хрысціянская супольнасць, прысутная ў Іраку з апосталькіх часоў, зробіць свой уклад ва ўзрастанне дэмакратыі і пабудову мірнай будучыні ў рэгіёне», - дадаў Ян Павел ІІ. |
Ватыканскія іерархі ацэньваюць Еўрапейскую Канстытуцыю з супярэчлівымі пачуццямі
|
29.10.2004 03:00 |
Бочка мёду з немалой лыжкай дзёгцю, — так можна падсумаваць пачуцці, з якімі Каталіцкі Касцёл прыняў падпісанне 29 кастрычніка ў Рыме Еўрапейскай Канстытуцыі. Яе можна прызнаць важным крокам на шляху інтэграцыі Старога Кантыненту. На жаль, платай за гэта сталі шматлікія кампрамісы і недагаворанасці, асабліва ў сферы агульначалавечых каштоўнасцей. Пэўнае расчараванне ў сувязі з падпісаннем Канстытуцыі выклікае тое, што ў ёй недастаткова прынятыя пад увагу хрысціянскія карані нашага кантыненту. |