«Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае? Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць
Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа
Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы
фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе. Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус
кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і
раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах».