Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Чацвер — другі звычайны тыдзень

«Езус адышоў з вучнямі сваімі да мора. А за Ім ішоў вялікі натоўп з Галілеі, з Юдэі, з Ерузалема, з Ідумеі; з-за Ярдану і з ваколіц Тыру і Сідону прыйшло да Яго вялікае мноства людзей, якія пачулі, што Ён рабіў. (...) Многіх Ён аздаравіў, таму кідаліся да Яго тыя, хто меў якую-небудзь хваробу, каб дакрануцца да Яго. І нячыстыя духі, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты — Сын Божы».

 
Серада — другі звычайны тыдзень

«Езус зноў увайшоў у сінагогу. Быў там чалавек, які меў паралізаваную руку. І сачылі за Езусам, ці не вылечыць таго ў шабат, каб абвінаваціць Яго. І сказаў Ён чалавеку з паралізаванай рукою: Стань пасярэдзіне. А ў іх запытаўся: У шабат належыць рабіць дабро, ці зло, душу ўратаваць, ці загубіць? Але яны маўчалі».

 
Аўторак — другі звычайны тыдзень

«Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. Тады сказалі Яму фарысеі: Глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, што не дазволена? Ён сказаў ім: Няўжо вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў разам з ім? (...) І сказаў ім: Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Таму Сын Чалавечы — гаспадар шабату».

 
Панядзелак — другі звычайны тыдзень

«Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі да Езуса і сказалі Яму: Чаму вучні Янавы і фарысеі посцяць, а Твае вучні не посцяць? І сказаў ім Езус: Ці могуць пасціць госці вяселля, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасціць у той дзень».

 
Лекцыянарый
14.01.2010 15:54
Назвы кніг Святога Пісання
 
<< Першая < Папярэдняя 31 Наступная > Апошняя >>

Старонка 31 з 31
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.