Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
ІІ Звычайная нядзеля, Год B

«Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: Вось Ягнё Божае. І пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам. А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: Чаго шукаеце? Яны сказалі Яму: Раббі (што азначае «настаўнік»), дзе жывеш? Ён сказаў ім: Ідзіце і ўбачыце...».

 
ІІ Звычайная нядзеля, Год С

«У Кане Галілейскай было вяселле і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: Не маюць віна. Адказаў Ёй Езус: Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой».

 
Панядзелак — першы звычайны тыдзень

«Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім».

 
Аўторак — першы звычайны тыдзень

«У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы».

 
Серада — першы звычайны тыдзень

«Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і падняў яе, узяўшы за руку. І прайшла ў яе гарачка; і яна пачала служыць ім».

 
Чацвер — першы звычайны тыдзень

«Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты».

 
Пятніца — першы звычайны тыдзень

«Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх. Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў спаралізаваны...».

 
Субота — першы звычайны тыдзень

«Калі Езус узлягаў за сталом у ягоным доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў былі разам з Езусам і Ягонымі вучнямі. Бо шмат было тых, хто ішоў следам за Ім. Кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі? Пачуўшы гэта, Езус сказаў ім: Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя; Я не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў».

 
Субота — другі звычайны тыдзень

«Езус з вучнямі прыйшоў у дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават хлеба паесці. Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум».

 
Пятніца — другі звычайны тыдзень

«Езус узышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. І выбраў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. Выбраў Ён Дванаццаць...».

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 30 з 31
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.