Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
V Звычайная нядзеля, Год С

«Натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. І ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна. А калі скончыў гаварыць, сказаў Сымону: Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову. Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі».

 
Субота — чацвёрты звычайны тыдзень

«Сабраліся Апосталы да Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. І Ён сказаў ім: Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце. Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што нават не было ім калі паесці. І адплылі яны ў пустыннае месца на чаўне адны. І ўбачылі, што яны адплылі, і шмат хто даведаўся; і пешкі збегліся туды з усіх гарадоў, і апярэдзілі іх. Выйшаўшы, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра...».

 
Пятніца — чацвёрты звычайны тыдзень

«Кароль Ірад пачуў пра Езуса, бо імя Ягонае стала вядомым, і сказаў: Гэта Ян Хрысціцель уваскрос з мёртвых, і таму цуды творацца ім. Іншыя казалі: Гэта Ілля. А яшчэ іншыя казалі: Гэта прарок, або як адзін з прарокаў. Калі Ірад пачуў гэта, ён сказаў: Гэта Ян, якому я адсек галаву, уваскрос».

 
Чацвер — чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. І сказаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх. І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне...».

 
Серада — чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім».

 
Аўторак — чацвёрты звычайны тыдзень

«Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, упаў да Ягоных  ног і моцна прасіў, кажучы: Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім...».

 
Панядзелак — чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус і Яго вучні прыбылі на другі бок мора ў краіну гадарэнаў. А калі Ён выйшаў з чаўна, Яму насустрач адразу выйшаў чалавек з могілак, апанаваны нячыстым духам. (...) Калі ж ён здалёк убачыў Езуса, падбег і пакланіўся Яму, і закрычаў моцным голасам, кажучы: Што Табе да мяне, Езу, сыне Бога Найвышэйшага? Богам заклінаю Цябе, не мучай мяне. Бо Езус сказаў яму: Выйдзі з чалавека, нячысты дух. І спытаўся ў яго: Як тваё імя? Той адказаў: Маё імя легіён, бо нас шмат. І моцна прасіў Яго, каб не выганяў іх з гэтай ваколіцы».

 
ІV Звычайная нядзеля, Год С

«Езус пачаў гаварыць у сінагозе: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: Ці не сын Юзафа гэта? І Ён сказаў ім: Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме. І сказаў: Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне».

 
ІV Звычайная нядзеля, Год А

«Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну. Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць».

 
ІV Звычайная нядзеля, Год B

«У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы. Але Езус забараніў яму, кажучы: Змоўкні і выйдзі з яго. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. І здзівіліся ўсе, так што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго».

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 28 з 31
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.