«Езус зноў паклікаў народ і сказаў яму: Слухайце Мяне ўсе і
разумейце. Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека,
робіць яго нячыстым, але робіць чалавека нячыстым тое, што выходзіць з
яго. (...) Бо знутры, з чалавечага
сэрца, выходзяць ліхія думкі, распуста, крадзеж, забойствы, зайздрасць,
чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць,
блюзнерства, пыха, глупота. Усё гэтае зло знутры выходзіць і робіць
чалавека нячыстым».