«Езус сказаў сваім вучням: Не давайце сабакам таго, што святое, і не
кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не патапталі іх сваімі
нагамі ды, вярнуўшыся, не разарвалі вас. Усё, што хачаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце. Бо ў гэтым Закон і Прарокі. Уваходзьце праз вузкую браму, бо шырокая брама і прасторны шлях
вядзе да згубы, і шмат тых, хто ўваходзіць праз яе. А вузкая брама і
вузкі шлях вядуць у жыццё, але няшмат тых, хто знаходзіць яе».