Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Панядзелак — трэці звычайны тыдзень

«Кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў. А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: Як можа сатана выганяць сатану? Калі валадарства раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такое валадарства.  І калі дом раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такі дом. І калі сатана паўстаў супраць сябе і раздзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму».

 
Аўторак — трэці звычайны тыдзень

«Прыйшлі Маці Езуса і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. Натоўп, які сядзеў каля Яго, казаў Яму: Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе. Але Ён сказаў ім у адказ: Хто маці Мая і браты Мае? І паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці».

 
Серада — трэці звычайны тыдзень

«Езус зноў пачаў навучаць каля мора. І сабраўся да Яго вялікі натоўп людзей, так што Ён увайшоў у човен і сядзеў у ім, на моры, а ўвесь народ быў на беразе каля мора. Ён навучаў іх многаму ў прыпавесцях і казаў ім у сваім вучэнні: Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі сеяў, сталася так, што адно зерне ўпала ўскрай дарогі, і прыляцелі птушкі, і падзяўблі яго. Іншае ўпала на камяністую глебу, дзе было мала зямлі, і адразу прарасло, бо зямля была неглыбокая. А калі ўзышло сонца, завяла, бо не мела карэння, і засохла. Іншае ўпала паміж цёрну, і вырас цёрн, і заглушыў яго, так што не дало плоду. Іншае ўпала на добрую глебу і дало плён, які ўзышоў і вырас. І прынесла плён адно ў трыццаць, другое ў шэсцьдзесят, а іншае — ў сто разоў большы».

 
Чацвер — трэці звычайны тыдзень

«Езус сказаў народу: Ці для таго прыносіцца светач, каб паставіць яго пад кош або пад ложак? Ці ўсё ж для таго, каб паставіць яго на падсвечніку? Бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і няма нічога таемнага, што б не выявілася. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае. І сказаў ім: Зважайце на тое, што чуеце. Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана, і яшчэ дададзена».

 
Пятніца — трэці звычайны тыдзень

«Езус сказаў народу: Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво».

 
Субота — трэці звычайны тыдзень

«У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: Пераправімся на той бок. Адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, калі быў у чаўне. І плылі з Ім іншыя чаўны. І ўзнялася вялікая бура. Хвалі залівалі човен, так што човен ужо напаўняўся. А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Будзяць і кажуць Яму: Настаўнік, не хвалюе цябе, што мы гінем? І, устаўшы, Ён забараніў ветру і сказаў мору: Замоўкні і супакойся. І вецер сціх, і настала вялікая ціша».

 
ІIІ Звычайная нядзеля, Год С

«Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім...».

 
ІIІ Звычайная нядзеля, Год B

«Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім».

 
ІІІ Звычайная нядзеля, Год А

«Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталія. Так збылося сказанае прарокам Ісаям, які кажа: Зямля Забулонава і зямля Нэфталіева, на шляху марскім, за Ярданам, Галілея язычнікаў, народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае, над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло».

 
ІІ Звычайная нядзеля, Год А

«Ян убачыў Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я казаў: Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю».

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 29 з 31
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.