Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
ХV Звычайная нядзеля, Год А

«Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх. А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць. Хто мае вушы, няхай слухае!».

 
Субота — чатырнаццаты звычайны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, і слузе — як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, то тым больш назавуць хатніх яго? Таму не бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах».

 
Пятніца — чатырнаццаты звычайны тыдзень

«Езус сказаў сваім Апосталам: Вось Я пасылаю вас, як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце хітрыя, як змеі, і простыя, як галубы. Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас на суд і ў сінагогах сваіх будуць біць вас. І павядуць вас да кіраўнікоў і да каралёў з-за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну пазнаць, што сказаць».

 
Чацвер — чатырнаццаты звычайны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Ідучы, абвяшчайце, кажучы: Наблізілася Валадарства Нябеснае. Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце».

 
Серада — чатырнаццаты звычайны тыдзень

«Езус, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Імёны ж дванаццаці Апосталаў былі такія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго,  Якуб  Зэбэдэеў і Ян, брат ягоны, Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацвей мытнік, Якуб Алфееў і Тадэвуш, Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго».

 
Аўторак — чатырнаццаты звычайны тыдзень

«Прывялі да Езуса нямога чалавека, апанаванага злым духам. І калі злы дух быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць. І людзі казалі са здзіўленнем: Ніколі не было такога ў Ізраэлі. А фарысеі казалі: Князем дэманаў Ён выганяе злых духаў».

 
Панядзелак — чатырнаццаты звычайны тыдзень

«Калі Езус гаварыў з імі, да Яго падышоў адзін кіраўнік і, пакланіўшыся Яму, сказаў: У мяне толькі што памерла дачка, але прыйдзі і ўскладзі на яе руку сваю, і яна будзе жыць. Тады Езус падняўся і разам са сваімі вучнямі пайшоў за ім. І вось жанчына, якая дванаццаць гадоў цярпела на крывацёк, падышла ззаду і дакраналуся да краю вопраткі Ягонай, бо казала сабе: Калі хоць дакрануся да вопраткі Ягонай, выздаравею.

 
XIV Звычайная нядзеля, Год С

«Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё».

 
XIV Звычайная нядзеля, Год B

«Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім».

 
ХIV Звычайная нядзеля, Год А

«Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі».

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 19 з 31
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.