Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Вялікі Пост 2017]
Усяго 19 матэрыялаў адзначана цэтлікам Вялікі Пост 2017.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Разважаючы над апошнімі словамі Хрыста, мы заглыбіліся ў іх змест, атрымалі прывілей наблізіцца да Яго жыцця і магчымасць пазнаваць, кім Ён ёсць. Гэтыя апошнія словы паўней адкрылі нам асобу Езуса.
Езус на кожным кроку свайго шляху, нават калі Яму было неверагодна складана, імкнуўся да канца выканаць волю Айца. І ў
Гетсіманскім садзе Ён прымае канчатковае рашэнне. Гетсіманія — гэта адно
з найбольш шырока адчыненых вокнаў у Ягоную чалавечнасць.
Напярэдадні Пасхальнага Трыдуума 12 красавіка парафіяне мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы прадставілі інсцэніраваны Крыжовы шлях. Сёлета ён прайшоў у новым фармаце — асноўны ўхіл інсцэніроўкі канцэнтраваўся на разважаннях.
12 красавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка, вул. Івянецкая, 15а) пройдзе «Ноч канфесіяналаў», якая распачнецца Імшою ў 18.00. Магчымасць скарыстаць з сакрамэнту споведзі будзе да 24.00.
Мы можам адчуваць, што нашыя мары не здзейсніліся, але Бог мае для нас
іншыя мары. Мы можам меркаваць, што нейкія рэчы не атрымаліся, але ў
Божых намерах яны атрымліваюцца па-іншаму. Мы можам падумаць, што надзея
памерла, але Бог — крыніца ўсялякай надзеі.
Пралі слёзы над тымі, хто фізічна пакутуе сёння — ад смагі, ад голаду,
ад холаду, ад катаванняў, ад зняволення ў турме, ад пераследу, ад
жорсткага абыходжання і знявагаў. Пралі слёзы і паспрабуй што-небудзь
для іх зрабіць.
У Рымска-каталіцкім Касцёле 1 сакавіка сёлета адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння.
Хрысціяне вераць, што Езус Хрыстус — сапраўдны Бог і сапраўдны
чалавек. Некаторыя хрысціяне часцей звяртаюцца да Езуса чалавека,
мужчыны, які хадзіў шляхамі Палесціны І ст. н. э., які меў цела, эмоцыі і
перажыванні як мы, і быў сапраўды адным з нас. Іншыя звяртаюцца да Езуса Бога. Сёння мы засяродзімся на постасці Марыі. Марыя — толькі чалавек.
На нашым партале сабраны шэраг разважанняў да набажэнства Крыжовага шляху, на самыя разнастайныя тэмы. Чарговае разважанне прысвечана тэме працы. Каля кожнага прыпынку гучаць пытанні, якія дапамагаюць зрабіць рахунак сумлення адносна выканання прафесійных абавязкаў.
Разважанні на Вялікі пост, якія мы прапануем сёлета, заснаваны на кнізе «Сем апошніх слоў» (Seven Last Words). Напісаў яе айцец Джэймс Марцін SJ з Нью-Ёрка, святар-езуіт і аўтар хрысціянскіх бестселераў. Кніга складаецца з медытацый над апошнімі словамі ўкрыжаванага Хрыста і паказвае, як дасканала Езус разумее нас.
Вера ў вечнае жыццё з’яўляецца сур’ёзнай праблемай для многіх людзей,
нават для некаторых пабожных вернікаў. А без веры ў жыццё пасля смерці
нас часта адольвае страх перад невядомым. Гэта адзін з самых
распаўсюджаных страхаў у жыцці хрысціяніна.
«Не трэба пакланяцца самому сабе і сфармаванаму намі нашаму «я», якое мы
баімся страціць. Сваімі сіламі мы не дасягнём вечнага Валадарства, бо на
шляху да яго знаходзіцца злы дух. Аднак Хрыстус перамог яго і адчыніў
нам брамы неба. Трэба толькі скарыстацца плёнамі Яго перамогі», — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Пасланні на Вялікі пост.
«Час Вялікага посту — гэта час нашага вяртання да Бога, адзінага ў
Тройцы: Айца і Сына, і Духа Святога. Час вяртання да адраджэння, якое
здзейснілася праз ваду і Духа Святога ў хросце і канфірмацыі», — піша ў сваім пасланні на Вялікі пост біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
«Перыяд Вялікага посту патрэбны нам для таго, каб глыбей зазірнуць у сябе, засяродзіцца над уласным жыццём, больш увагі прысвяціць духоўным справам і клопату аб вечным збаўленні», — чытаем у Пастырскім лісце біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост, якое будзе зачытана ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю Вялікага посту 5 сакавіка.
«Падчас Вялікага посту Касцёл заклікае нас спаліць грэх і ўсё, што перашкаджае духоўнаму развіццю», — такой думкай распачаў гамілію Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы ў Папяльцовую сераду 1 сакавіка — першы дзень Вялікага посту.
Ці абавязаны цяжарныя жанчыны захоўваць сціслы пост у Папялец і Вялікую пятніцу? Ці не вызваляе благаслаўлёны стан, у якім жанчына павінна праяўляць асаблівы клопат пра сябе і дзіця, ад гэтага хрысціянскага абавязку?
27 лютага ў хрысціян візантыйскай традыцыі — праваслаўных і грэка-католікаў — распачаўся Вялікі пост. У гэтым годзе Вялікдзень хрысціяне ўсходняй і заходняй традыцыі будуць святкаваць у адзін дзень — 16 красавіка.