Ці павінны цяжарныя жанчыны захоўваць пост? |
Усяго патроху |
01.03.2017 09:43 |
Ці абавязаны цяжарныя жанчыны захоўваць сціслы пост у Папялец і Вялікую пятніцу? Ці не вызваляе благаслаўлёны стан, у якім жанчына павінна праяўляць асаблівы клопат пра сябе і дзіця, ад гэтага хрысціянскага абавязку? Абавязак захоўваць пост датычыць і цяжарных жанчын, таму што цяжарнасць не з'яўляецца хваробай. Гэта благаслаўлёны стан. Аднак у такім стане жанчына павінна падпарадкоўвацца рэкамендацыям урача. Калі з нейкай прычыны ўрач прызначыць, напрыклад, спажываць больш мяса або проста ўжываць больш ежы, то варта разумець, што гэта робіцца дзеля здароўя маці і дзіцяці. У гэтым выпадку поснае меню па пятніцах — а тым больш дні сціслага посту! — адмяняюцца. Запаведзь «не забівай» — большая, чым наказ Касцёла адносна ўстрымання ў ежы падчас посту. Паводле deon.pl |