Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Канферэнцыя для СМІ з арцыбіскупам Чэллі]
Арцыбіскуп Чэллі ў размове з Ватыканскім радыё: у мяне вялікія чаканні адносна Касцёла ў Беларусі
Копировать
2011-05-18 12:53:25

Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, які прабываў з візітам у Беларусі 12-15 мая 2011 г. падзяліўся сваімі ўражаннямі ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Паводле меркавання іерарха, «краіна мае сур’ёзныя праблемы і патрабуе адказнасці на ўсіх узроўнях».

 
Арцыбіскуп Чэллі: з цяжкасцямі рэчаіснасці трэба змагацца ў святле сацыяльных нормаў Касцёла (эксклюзіўнае інтэрв'ю для Catholic.by)
Копировать
2011-05-16 14:48:38

Уражанні пра Касцёл у Беларусі, парады духавенству і каталіцкім СМІ, дзейнасць Ватыкана ў галіне СМІ — пра гэта і іншае чытайце ў інтэрв’ю з арцыбіскупам Клаўдыё Марыяй Чэллі. Старшыня Папскай рады па справах масавай камунікацыі прабываў з візітам у Беларусі 13–15 мая 2011 г.

 
Даклад старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэллі падчас сустрэчы з рэлігійнымі СМІ
2011-05-13 13:40:33

13 мая, Мінск, Беларусь

Касцёл і камунікацыя

 

Сучаснае развіццё грамадстваў сёння характарызуецца такімі інфармацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі, якія паступова ператварылі свет у «глабальную вёску», як кажа Мак Лахан (Mc Luhan).

 
Даклад старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэллі падчас сустрэчы са свецкімі СМІ
2011-05-13 09:08:25

13 мая, Мінск, Беларусь

ІНФАЭТЫКА ДЗЕЛЯ МІРУ Ў ГЛАБАЛІЗАВАНЫМ ГРАМАДСТВЕ

Перад абліччам эпахальных зменаў, якія з рознай хуткасцю распаўсюджваюцца ў сучасных грамадствах, калі камунікацыя з’яўляецца «рухавіком» новай культуры, што вельмі хутка развіваецца, Каталіцкі Касцёл — разам з іншымі веруючымі ў Хрыста — задае сабе пытанні перадусім адносна таго антрапалагічнага скачка, выкліканага гэтымі зменамі. Іншымі словамі, якім чынам перамяняецца чалавечая асоба? Як змяняюцца адносіны бацькоў і дзяцей? Што ўяўляюць сабою «суполкі», што ўзніклі ў віртуальнай прасторы? Да якіх мэтаў імкнецца свабода інфармацыі, грамадская адказнасць адносна таго, што адбываецца ў так званай «глабальнай вёсцы»? Мы заўсёды імнемся даць адказ, выкарыстоўваючы скарб двухтысячагадовага шляху Касцёла, у святле таго паслання, якое Езус Хрыстус пакінуў вернікам. Гаворка ідзе пра пасланне, якое мае ўніверсальнае значэнне, бо яно сягае каранёў таго, што з’яўляецца чалавечым, гледзячы на гэта ў Божым святле.

 
Арцыбіскуп Чэллі: праз СМІ абараняць годнасць кожнага чалавека
Копировать
2011-05-12 14:02:04

«Пачаткам актыўнасці Касцёла з’яўляецца камунікацыя ў любові. Гэтую любоў Касцёл перадае праз сродкі масавай інфармацыі, абараняючы годнасць кожнага чалавека», — адзначыў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі ў інтэрв’ю для партала Catholic.by.

 

Усяго 5 матэрыялаў адзначана цэтлікам Канферэнцыя для СМІ з арцыбіскупам Чэллі.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.