Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Пальмовая нядзеля]
Усяго 4 матэрыялаў адзначана цэтлікам Пальмовая нядзеля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Літургія Пальмовай нядзелі сабрала на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане вялікія масы вернікаў з усяго свету. На пачатку Імшы папа Францішак асвяціў пальмовыя галіны.
Ва ўрачыстасць Пальмовай нядзелі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў літургію на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Падчас Імшы Пантыфік благаславіў аліўкавыя галінкі, якія прынеслі з сабой вернікі і якія падрыхтавалі тэхнічныя службы Ватыкана.
Касцёл, падрыхтаваны велікапосным пакаяннем, у Пальмовую
нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры —
пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на
ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы
адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама
асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама
галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль
выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).
У Пальмовую нядзелю, 17 красавіка 2011 г., распачаўся сёмы год Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Аб гэтым піша ў новым нумары «L’Osservatore Romano» галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы Джаванні Марыя Віян. Публіцыст дае каментар да гаміліі, прамоўленай Папам падчас урачыстай літургіі ў Ватыкане.