| 1 красавіка — Пальмовая нядзеля |
| Каляндар |
| 01.04.2012 08:04 |
|
Гэтая традыцыя грунтуецца на евангельскім апісанні месіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!» (пар. Ян 12, 12-13). Пальмовая нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Евангельскае апісанне мукі Езуса Хрыста і Яго смерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай святой Імшы. |


Касцёл, падрыхтаваны велікапосным пакаяннем, у Пальмовую
нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры —
пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на
ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы
адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама
асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама
галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль
выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).
для друку