Папа Францішак глыбока засмучаны навіной аб гібелі людзей і атрыманні многімі сур’ёзных траўм у выпадку акту насілля, учыненага 15 красавіка ў Бостане. Святы Айцец выказаў сваю малітоўную блізкасць усім пацярпелым і запэўніў у малітве за загінуўшых у выніку гэтай «бессэнсоўнай трагедыі».
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з крывавым інцыдэнтам у школе горада Ньютаўн у амерыканскім штаце Канэкцікут, дзе было забіта 26 чалавек, з якіх 20 — дзеці. У спачувальнай тэлеграме Пантыфік перадае шчыры смутак і малітоўную блізкасць ахвярам, іх сем’ям і ўсім пацярпелым.
9 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з удзельнікамі Генеральнай асамблеі Інтэрполу — Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі — якая завяршылася ў Рыме. Падчас сустрэчы Папа адзначыў, што рост злачыннасці з’яўляецца асабліва трывожным для будучыні свету.
20 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выказаў вялікі боль з прычыны тэрарыстычнага акту, які адбыўся 19 кастрычніка ў Бейруце і ў выніку якога загінула 8 чалавек і дзясяткі былі паранены. У спачувальнай тэлеграме ад імя Папы, накіраванай мараніцкаму Патрыярху Антыёхіі Бехара Раі, Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ адзначыў, што Пантыфік рашуча асудзіў гэты акт насілля.
Аб гэтым Святы Айцец заявіў у лісце да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША і арцыбіскупа Нью-Ёрка Цімаці Долана ў 10-ю гадавіну тэрарыстычных актаў. Гэтую дату адзначылі 11 верасня 2011 г.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI праз пасрэдніцтва Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам, які адбыўся 24 студзеня 2011 г. у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Спачувальная тэлеграма накіравана на імя Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.
Усяго 6 матэрыялаў адзначана цэтлікам Тэрарызм.