| Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму з прычыны тэракту ў Бейруце |
| Святы Айцец |
| 20.10.2012 14:03 |
|
Як інфармуе Ватыканскае радыё, Папа просіць Бога «даць Лівану і ўсяму рэгіёну дар міру і згоды». Пантыфік выказвае глыбокае спачуванне пацярпелым і іх сем’ям і моліцца аб Божай дапамозе і суцяшэнні ў іх выпрабаваннях. Ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, назваў абсурдным забойства шматлікіх нявінных людзей. «Тэракт у Бейруце заслугоўвае рашучага асуджэння. Гэты бессэнсоўны гвалт не спрыяе мірнаму сужыццю ў Ліване», — адзначыў святар. Ксёндз Ламбардзі ўзгадаў словы Бэнэдыкта ХVI, які падчас нядаўнага апостальскага падарожжа ў гэтую краіну сказаў, што «Ліван пакліканы быць пасланнікам міру і надзеі для тых, хто там жыве, і для ўсяго рэгіёну». Кіраўнік ватыканскай прэс-службы выказаў надзею, што тэракт не стане нагодай да далейшага распаўсюджвання насілля ў Ліване. (AG) |


20 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выказаў вялікі боль з прычыны тэрарыстычнага акту, які адбыўся 19 кастрычніка ў Бейруце і ў выніку якога загінула 8 чалавек і дзясяткі былі паранены. У спачувальнай тэлеграме ад імя Папы, накіраванай мараніцкаму Патрыярху Антыёхіі Бехара Раі, Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ адзначыў, што Пантыфік рашуча асудзіў гэты акт насілля.
для друку
Ватыканскае радыё