Святы Айцец накіраваў спачуванні ў сувязі са стральбой у амерыканскай школе |
Святы Айцец |
15.12.2012 13:04 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з крывавым інцыдэнтам у школе горада Ньютаўн у амерыканскім штаце Канэкцікут, дзе было забіта 26 чалавек, з якіх 20 — дзеці. У спачувальнай тэлеграме Пантыфік перадае шчыры смутак і малітоўную блізкасць ахвярам, іх сем’ям і ўсім пацярпелым. Як адзначаецца ў тэлеграме, якую цытуе Ватыканскае радыё, пасля «гэтай бессэнсоўнай трагедыі» Папа просіць Бога суцешыць тых, хто плача, і заклікае «перамагаць насілле сілай прабачэння, надзеі і прымірэння». (AG) |