Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа Францішак прывітаў беларускіх грэка-каталіцкіх пілігрымаў
25.11.2013 15:34

Беларускіх грэка-католікаў, якія прыбылі ў Рым на ўрачыстасці закрыцця Года веры, а таксама з нагоды 390-годдзя мучаніцкай смерці св. Язафата Кунцэвіча i 50-годдзя пакладання яго рэліквій у базыліцы св. Пятра, 25 лістапада прывітаў Папа Францішак. Разам з украінскай супольнасцю беларускія вернікі ў гэты дзень прынялі ўдзел у Літургіі.

Адноўлена 25.11.2013 15:43
Падрабязней...
 
Учынак міласэрнасці для душы бліжняга: раіць тым, хто сумняваецца
18.02.2016 00:00

Чым з'яўляецца парада? Гэта канкрэтная дапамога, выказаная навучаннем або паказам спосабаў выйсця з цяжкасцяў, якія чалавек перажывае на шляху да вызначанай сабе мэты. Раю табе, бо сам пытаюся ў сябе, што б я зрабіў у тваёй сітуацыі і што было б для мяне добрым — ты, калі хочаш, можаш зачарпнуць з майго досведу.

Адноўлена 18.02.2016 09:15
Падрабязней...
 
Святы Айцец наведаў патрыярхальны кафедральны сабор у Мцхеце
01.10.2016 21:47

«Кульмінацыйным момантам» сваёй пілігрымкі ў Грузію назваў Папа Францішак візіт у патрыярхальны кафедральны сабор Светыцхавелі Грузінскай Праваслаўнай Царквы ў Мцхеце, які адбыўся 1 кастрычніка.

Падрабязней...
 
Вучні Бэнэдыкта XVI правядуць традыцыйную сустрэчу
11.08.2016 15:13

25 жніўня ў Кастэль Гандольфа каля Рыма пачнецца сустрэча ўдзельнікаў «Кола вучняў Ратцынгера» — аб’яднання паплечнікаў і былых студэнтаў прафесара Ёзэфа Ратцынгера, сённяшняга Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI.

Падрабязней...
 
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі буйную міжрэлігійную дэлегацыю
03.11.2016 17:00

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі буйную міжрэлігійную дэлегацыю, у якую ўваходзілі прадстаўнікі хрысціянства, іўдаізму, ісламу, будызму, індуізму і іншых веравызнанняў і рэлігій — каля 200 чалавек, — якія працуюць у сферы дабрачыннасці. Сустрэча прайшла 3 лістапада ў Клементыйскай зале Апостальскага палаца Ватыкана і была прымеркавана да Юбілейнага Года Міласэрнасці.

Адноўлена 04.11.2016 12:39
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 381 382 383 384 385 386 387 388 389 390 Наступная > Апошняя >>

Старонка 382 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.