Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Не бойцеся Міласэрнасці: чуванне моладзі прайшло ў Мінску
06.03.2016 15:08

Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла ў ноч з 5 на 6 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Тэмай сёлетняга велікапоснага чування быў выбраны ўрывак з Бібліі «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).

Адноўлена 06.03.2016 17:53
Падрабязней...
 
Бэнэдыкт XVI адказаў на каментарыі аб сваёй адмове ад служэння Наступніка Пятра
26.02.2014 14:54

“Не існуе ніякіх сумневаў у абгрунтаванасці адмовы ад служэння Наступніка св. Пятра, гэта абсурд спекуляваць аб гэтым рашэнні”, - так напісаў Бэнэдыкт XVI у лісце, апублікаваным на першай старонцы газеты “La Stampa”, які стаў рэакцыяй на каментарыі яго жэсту з боку некаторых італьянскіх і міжнародных СМІ. Кароткі адказ быў напісаны Пантыфікам на пенсіі ўласнаручна.

Падрабязней...
 
У Маскве прайшла Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў
09.09.2016 11:27

8 верасня ў Маскве завяршылася Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці і 25-годдзя аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі.

Адноўлена 09.09.2016 13:56
Падрабязней...
 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч: становішча сям’і ў Беларусі і ва ўсёй Еўропе — аналагічнае
07.03.2014 15:43

«Становішча сям'і ў Беларусі і ва ўсёй Еўропе — аналагічнае», — сказаў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч, які прымае ўдзел у двухдзённай канферэнцыі біскупаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на тэму сям'і ў Варшаве.

Адноўлена 07.03.2014 20:26
Падрабязней...
 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску
28.02.2013 12:27


Бэнэдыкт XVI: Папа цяжкіх часоў і найважнейшых справаў

Серабранка, 28 лютага 2013 г.

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

1. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна, 19 красавіка 2005 г., пасля смерці Вялікага Папы благаслаўлёнага Яна Паўла II з балкона базылікі святога Пятра ў Ватыкане прагучалі словы: «Habemus Papam» — «Маем Папу». Новым Пантыфікам стаў вядомы тэолаг, прэфэкт Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Ёзаф Ратцынгер, які выбраў сабе імя Бэнэдыкт XVI. З новым Папам, які да гэтага праславіўся мужным абаронцам чысціні веры і які ў Вялікую пятніцу 2005 г. падчас Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі звярнуў увагу на тое, што касцёльны карабель знаходзіцца ў вялікай небяспецы на ўзбураных хвалях секулярызму нашага часу, вернікі звязвалі новыя надзеі, і не памыліліся.

Адноўлена 28.02.2013 12:34
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 881 882 883 884 885 886 887 888 889 890 Наступная > Апошняя >>

Старонка 883 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.