Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Бэнэдыкт XVI паведаміў аб распачацці Года веры
17.10.2011 13:37

Год веры распачнецца ў Каталіцкім Касцёле 11 кастрычніка 2012 г. Аб гэтым 16 кастрычніка 2011 г. паведаміў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Гэты год будзе звязаны з 50-годдзем адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору і завершыцца 24 лістапада 2013 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

Адноўлена 17.10.2011 13:40
Падрабязней...
 
Калядная батлейка: гісторыя і сучаснасць
26.12.2015 00:26

Батлейку можна з поўным правам назваць адным з сімвалаў святаў Божага Нараджэння. Традыцыя майстравання невялікіх стаенак пачалася ў раннім Cярэднявеччы. Тады першая стаенка была створана братамі францішканамі ў Італіі.

Адноўлена 25.12.2015 11:51
Падрабязней...
 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч на аплаткавай сустрэчы са святарамі ў Гродне: «Няхай вашы сэрцы будуць заўсёды чулымі»
18.12.2015 17:07

18 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Да супольнага святкавання былі запрошаны і семінарысты.

Адноўлена 18.12.2015 17:07
Падрабязней...
 
Вігілія Божага Нараджэння ў мінскай архікатэдры: «Беларусь, прымі Хрыста і даверся Яму!» (+фотарэпартаж)
25.12.2015 00:15

24 снежня, у вігілію Божага Нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У Імшы ўдзельнічалі шматлікія святары, парафіяне архікатэдры, госці і вернікі з усяго горада.

Адноўлена 26.12.2015 02:34
Падрабязней...
 
Ісламісты ў Францыі забілі каталіцкага святара падчас Імшы
27.07.2016 11:20

Раніцай 26 ліпеня двое злачынцаў захапілі закладнікаў у касцёле горада Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ. Яны перарэзалі горла мясцоваму пробашчу, 86-гадоваму ксяндзу Жаку Амелю.

Адноўлена 27.07.2016 11:59
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 931 932 933 934 935 936 937 938 939 940 Наступная > Апошняя >>

Старонка 931 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.