Біскуп Аляксандр Кашкевіч на аплаткавай сустрэчы са святарамі ў Гродне: «Няхай вашы сэрцы будуць заўсёды чулымі» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
18.12.2015 17:07 |
18 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Да супольнага святкавання былі запрошаны і семінарысты. Сустрэча пачалася малітвай брэвіярыя і адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Біскуп Аляксанр Кашкевіч адзначыў, што Паўсюдны Касцёл увайшоў у выключны час, калі па волі Папы Францішка быў устаноўлены Юбілейны Год Міласэрнасці. Іерарх нагадаў, што 2016 год будзе для Гродзенскай дыяцэзіі часам падзякі за 25 гадоў яе існавання.
Біскуп падзякаваў усім святарам дыяцэзіі за ахвярнае служэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях і за душпастырскія ініцыятывы, рэалізаваныя ў парафіях. «Хацеў бы падзякаваць вам, браты ў святарстве, за удзяленне міласэрнасці ў сакрамэнце пакаяння і паяднання сваім вернікам», — дадаў гродзенскі ардынарый. Святочныя пажаданні да біскупа Гродзенскага і ўсіх святароў скіраваў таксама дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх пажадаў, каб Бог нарадзіўся ў кожным сэрцы, каб праз дзяленне аплаткай «у нашай святарскай сям’і заўсёды панавала братэрская згода, мір і еднасць», і благаславіў на працу святарскага служэння. |
Фотарэпартаж |