Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Бэнэдыкт XVI павіншаваў з Вялікаднем Усходнія Касцёлы і Праваслаўныя Цэрквы
17.04.2012 11:20

У дні святкавання Вялікадня па Юліянскім календары 15 красавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да кіраўнікоў Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў і Праваслаўных Цэркваў са спецыяльным пасланнем.

Адноўлена 17.04.2012 11:23
Падрабязней...
 
Папа просіць маліцца за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш
27.04.2013 15:19

Папа Францішак просіць аб малітве за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш, дзе ў выніку разбурэння будынку загінула каля 300 чалавек. «Далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў трагедыі, каб Бог даў суцяшэнне і сілы іх сем’ям», — так гучыць запіс у профілі Пантыфіка ў «Твітэры».

Адноўлена 27.04.2013 15:28
Падрабязней...
 
Папа паабяцаў падтрымаць ініцыятывы, якія маюць на мэце дапамогу інвалідам
11.01.2014 18:11

11 студзеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Ілеану Аржэнцін, вядомую барацьбой за правы інвалідаў. Дэпутат італьянскага парламента сама належыць да асоб з абмежаванымі магчымасцямі і перасоўваецца на інваліднай калясцы.

Падрабязней...
 
Папа ў 70-годдзе бамбардзіроўкі Рыма: мір — гэта дар Божы
20.07.2013 14:05

Папа Францішак 19 ліпеня скіраваў ліст вікарнаму біскупу Рыма кардыналу Агасціно Валіні ў сувязі з 70-годдзем бамбардзіроўкі Рыма падчас Другой сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў драматызм любой вайны, якая «сее смерць і разбурэнне», і прыгадаў постаць Пія ХІІ, якога назваў «айцом спачування і прадбачання».

Адноўлена 20.07.2013 14:10
Падрабязней...
 
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці пра падарожжа Папы ў Афрыку
21.11.2015 23:58

Падарожжа ў Афрыку стане для Папы Францішка нагодай, каб зноў заклікаць да міру прадстаўнікоў усіх рэлігій і перасцерагчы ад выкарыстання імя Бога для апраўдання насілля, адзначыў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін 20 лістапада ў інтэрв’ю Ватыканскаму тэлебачанню.

Адноўлена 22.11.2015 01:23
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1451 1452 1453 1454 1455 1456 1457 1458 1459 1460 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1452 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.