Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Святы Айцец даў інтэрв’ю парафіяльнай радыёстанцыі
10.08.2015 17:10

Існуе толькі адзін спосаб выйграць вайну – не весці яе, сказаў Папа Францішак у інтэрв’ю радыёстанцыі парафіі Маці Божай з гары Кармэль у Кампа Гала ў аргенцінскай правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра. 8 жніўня Святы Айцец паразмаўляў у прамым эфіры з двума аргенцінскімі святарамі, аднаго з якіх добра ведае з часоў свайго біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе.

Падрабязней...
 
Святы Айцец: неабходна заўсёды ўглядацца ў прыклад Маці нябеснай
09.12.2011 11:44

Ва ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі здзейсніў пілігрымаванне да скульптуры Найсвяцейшай Панны Марыі, што знаходзіцца на Іспанскай плошчы ў Рыме.

Адноўлена 09.12.2011 12:01
Падрабязней...
 
Папа ўстанавіў Сусветны дзень малітвы аб абароне стварэння
10.08.2015 16:34

Папа Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб абароне стварэння, які будзе святкавацца штогадова 1 верасня. Адпаведны ліст Святы Айцец скіраваў 10 жніўня на імя кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et pax”, і кардынала Курта Коха, старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Адноўлена 12.08.2015 16:11
Падрабязней...
 
Папа: цудоўна быць святымі, але гэтак жа цудоўна зведаць Божае прабачэнне
26.03.2013 20:00

Адкрыць сэрцы на Божае прабачэнне заахвоціў падчас ранішняй святой Імшы ў капліцы Дома святой Марты папа Францішак. Пантыфік кожны дзень цэлебруе там літургію і сёння звярнуў увагу на постаць Юды, які здрадзіў Хрысту.

Адноўлена 26.03.2013 20:08
Падрабязней...
 
Бэнэдыкт XVI запаліў агні на самай высокай каляднай ёлцы ў свеце
09.12.2011 10:49

Самая вялікая калядная ёлка ў італьянскім горадзе Губбіо павінна дапамагаць уздымацца да Бога, прымаць Хрыста і несці Яго святло ў сучасны свет. Аб гэтым казаў папа Бэнэдыкт XVI падчас цырымоніі адкрыцця каляднай ёлкі ў гэтым гарадку. Здзейсніў гэта Пантыфік з дапамогай планшэта iPad 7 снежня 2011 г.

Адноўлена 09.12.2011 16:48
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1551 1552 1553 1554 1555 1556 1557 1558 1559 1560 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1554 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.