Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа Францішак сустрэнецца з былымі вязнямі канцлагера “Аўшвіц”
03.01.2015 20:57

З нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц” яго былыя польскія зняволеныя 7 студзеня будуць прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане Папам Францішкам. Іх будуць суправаджаць таксама былыя вязні нацысцкіх катавальняў з Францыі, Германіі і Чэхіі.

Падрабязней...
 
Пантыфік прызначыў новага арцыпрэзбітэра базылікі св. Паўла за мурамі
23.11.2012 15:07

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў былога прэфекта Папскага дома арцыбіскупа Джэймса Майкла Харві арцыпрэзбітэрам базылікі св. Паўла за мурамі. 24 лістапада падчас кансісторыі арцыбіскуп Харві атрымае кардынальскія рэгаліі.

Адноўлена 23.11.2012 15:13
Падрабязней...
 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Гаіці
22.11.2012 16:37

Узаемаадносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Гаіці і пытанні касцёльнай дабрачыннасці былі тэмамі абмеркавання падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Прэзідэнта Гаіці Мішэля Мартэлі. 22 лістапада Папа ўдзяліў лідару Гаіці аўдыенцыю.

Адноўлена 22.11.2012 16:39
Падрабязней...
 
Папа Францішак ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі: “Касцёл – Маці, якая дае Езуса ўсім з радасцю і шчодрасцю”
01.01.2015 16:24

На мацярынства Касцёла звярнуў увагу Святы Айцец 1 студзеня ў гаміліі на Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Папа нагадаў, што Найсвяцейшая Дзева аб’яднана з Езусам, “таму што атрымала ад Яго пазнанне сэрца, пазнанне веры, якое сілкуецца досведам маці і ўнутранымі адносінамі з Сынам”.

Падрабязней...
 
Папа ўзначаліў Нешпары на заканчэнне 2014 года
01.01.2015 16:16

Грамадства, якое ігнаруе бедных і пераследуе іх, само збядняе сябе да стану галечы, адзначыў Папа Францішак 31 снежня вечарам падчас урачыстых Нешпараў на заканчэнне года, якія адбыліся ў ватыканскай базыліцы.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1651 1652 1653 1654 1655 1656 1657 1658 1659 1660 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1657 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.