Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Дзве эклезiялогii. Супярэчнасць цi ўзаемнае дапаўненне? (частка ІІI)
25.01.2013 14:37

Выкарыстоўваючы тэрмiналогiю праваслаўных аўтараў, прыведеную ў папярэдняй частцы артыкула, можна сказаць, што каталiцкая эклезiялогiя з’яўляецца адначасова i ўнiверсальнай, i эўхарыстычнай, не губляючы нічога з абодвух аспектаў. Паспрабуем прааналiзаваць дакладна дагматычныя фармулëўкi, каб убачыць iх добрую збалансаванасць i празрыстасць.

Адноўлена 25.01.2013 14:37
Падрабязней...
 
Што змяніў Вялікдзень?
09.04.2015 10:23

Дзіўна, што ў новазапаветным аповедзе, які датычыць Вялікадня і тых падзей, якія адбыліся пасля яго, апісваецца вялікая збянтэжанасць. У кананічных Евангеллях ранні Касцёл адкрыта прызнаў, што мінуў пэўны час перад тым, як першыя хрысціяне зразумелі, чым на самай справе было ўваскрасенне і як гэтае здарэнне ўсё змяніла.

Адноўлена 09.04.2015 14:43
Падрабязней...
 
Прывітальнае слова біскупа Пінскага Антоні Дзям’янка на ўрачыстай святой Імшы з нагоды апекуна пінскай семінарыі св. Тамаша Аквінскага
28.01.2016 14:04

Эксцэленцыя, паважаны кс. прэлат Марынко Антолавіч, часовы павераны Апостальскага Пасаду ў Беларусі, айцец Юрый — супрацоўнік Нунцыятуры, Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр, старшыня камісіі у справах семінарыі пры ККББ,  кс. Віктар з салезіянскай супольнасці, магніфіцэнцыя кс. Андрэй, рэктар Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі, віцэ-рэктар кс. Уладзімір, духоўны айцец а. Аркадзь, кс. прэфект Дзмітрый, кс. пракуратар Павел, святары і свецкія выкладчыкі, дыяканы, клерыкі, браты і сёстры, сабраныя на св. Імшы, вітаю ўсіх сардэчна з нагоды ўспаміну апекуна семінарыі Св. Тамаша Аквінскага.

У семінарыйнай супольнасці молімся сёння да Хрыста нашага Пана і Збаўцы, праз заступніцтва апекуна семінарыі святога Тамаша Аквінскага, за супольнасць пакліканых да святарства, тут прысутных дыяканаў і клерыкаў, якія згодна з прадпісаннямі Касцёла праходзяць падрыхтоўку ў сценах гэтага шматвекавога будынка да святарскага служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзіях. Молімся за фарматараў і выкладчыкаў, якія вызначаны Касцёлам дапамагаць пакліканым клерыкам і ў дарозе да святарства здабываць патрэбныя ўласцівасці Добрага Пастыра, адміністратара святых сакрамэнтаў.

Фармацыя семінарыстаў распачыналася яшчэ ў дзіцячым і юнацкім узросце, калі пакліканне крышталізавалася. Касцёл вядзе душпастырства прызванняў, праз якое імкнецца дапамагчы людзям распазнаць сваё пакліканне і пайсці за ім. Падрыхтоўка да святарства паўсюдна адбываецца ў духоўных семінарыях. У семінарыях кандыдаты да прэзбітэрскага пасвячэння праходзяць фармацыю чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастаральную. Праз чалавечую фармацыю яны вучацца быць уважлівымі на патрэбы тых, да каго будуць пасланыя. Інтэлектуальную фармацыю атрымоўваюць праз здабыццё філасофскіх і тэалагічных ведаў.
Духоўную фармацыю — праз малітву, разважанні і аскетычныя практыкаванні. Пастаральная фармацыя заключаецца ў знаёмстве з усім, што неабходна да пастаральнага служэння ў Касцёле. Пра семінарыйную фармацыю клапоціцца біскуп праз вызначаных святароў.
Ужо 91-ы год з моманту, калі была заснавана наша духоўная семінарыя слугой Божым Зыгмунтам Лазінскім, першым біскупам Пінскім на алтары. Ужо ў першым сінодзе Пінскай дыяцэзіі, пачатак якога быў вызначаны біскупам Зыгмунтам Лазінскім на 1928 год, быў апрацаваны раздзел аб семінарыі, які складаўся з сямі статутаў. Адзін са статутаў рэкамендаваў: на казаннях часта павінны ўзнімацца тэмы адносна семінарыі, семінарыстаў і пакліканняў, неабходна заахвочваць вернікаў да шчырых малітваў, каб Бог даў добрых святароў, каб ласка прызвання развівалася ў моладзі і каб шчодрай была ахвярнасць на ўтрыманне семінарыі і кандыдатаў да святарства (статут 524).

Наша сустрэча адбываецца ў дзень успаміну св. Тамаша Аквінскага —  святара і доктара Касцёла, які з’яўляецца апекуном семінарыі. Гэта вялікі святы Сярэднявечча. Нарадзіўся ў Неапалі ў сучаснай паўднёвай Італіі, вучыўся і праходзіў фармацыю ў вядомым бэнэдыктынскім кляштары Монтэ Касіна, вучыўся ва ўніверсітэтах у Неапалі, Кёльне, дзе слухаў лекцыі слаўнага вучонага св. Альберта Вялікага. У выніку для далейшай працы выбраў дамініканскую супольнасць. Быў прафесарам на Сарбоне ў Парыжы, у Неапалі ва ўніверсітэце, дарадчыкам Папы ў Рыме. Памёр па дарозе на Ліёнскі сабор 7.03.1274 года ў кляштары Фосануова. Выпрацаваў навуковую філасофскую і тэалагічную сістэму тамізму, якая выкладаецца ў каталіцкіх навучальных установах. Быў пакорным чалавекам, і хоць з’яўляецца творцам філасофска-тэалагічнай новай сістэмы, пісаў каментарыі да кніг Бібліі, збору тэалагічных і філасофскіх трактатаў, святы Тамаш сведчыў, што большасць ведаў ён здабыў на адарацыі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на каленях, чым у бібліятэках.

Яго аўтарству належыць тэкст малітвы перад Велічным Сакрамэнтам і «Хвалі Сіён Збаўцу».

Вусны святара павінны сцерагчы навуку — няхай апякун сённяшняга дня, той, якога вызначылі патронам семінарыі 90 гадоў таму, дапамагае семінарыстам, якія здабываюць фармацыю тут, набыць тыя якасці, якія дапамогуць будучаму душпастыру самому імкнуцца да святасці і дапамагаць у гэтай дарозе да неба іншым, да каго будзе пасланы. Бо як павучаў св. Ян Віянэй, пробашч з Арс: «Добры святар — гэта вялікі скарб для супольнасці вернікаў».

Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, 28.01.2016

Адноўлена 28.01.2016 14:07
 
Хрысціянін і права. Дыяцэзіяльныя біскупы (І)
25.06.2015 12:18

Як мы ўжо казалі, біскупы раздзяляюцца на дыяцэзіяльных і тытулярных, сёння мы пачнём гаварыць аб дыяцэзіяльных біскупах – тых, апецы каго давераны пэўны мясцовы Касцёл. Але як мы ўжо казалі, мясцовы Касцёл – гэта не толькі дыяцэзіі, але таксама іншыя ўстановы – напрыклад, вікарыяты, абацтвы і г.д.

Адноўлена 25.06.2015 12:18
Падрабязней...
 
Сімвалы Вялікага посту: сорак
13.02.2016 09:38

«40 дзён і начэй вады, 40 гадоў дарогі і шукання, 40 дзён перад запаветам, 40 дзён малітвы і спакусы... І сорак збаночкаў прыгажосці, якія будуць запаўняцца штодня ў Вялікі пост нечым годным... А якія ў цябе гэтыя сорак дзён?»

Адноўлена 15.02.2016 18:13
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 170 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.