Паведамленне з 51-га пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
20 верасня 2012 г. у мінскім Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 51-е пасяджэнне ККББ. У пленарным пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе члены ККББ, а таксама Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На сустрэчы таксама быў прысутны Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. 1. Біскупы абмеркавалі праграму Года веры, які пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 кастрычніка 2012 г. У межах Года веры будуць праходзіць розныя душпастырскія ініцыятывы ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі, сярод якіх Агульнанацыянальная пілігрымка абраза Маці Божай Будслаўскай, вывучэнне дакументаў Другога Ватыканскага Сабору і Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, а таксама перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус па краіне. 2. Іерархі абмеркавалі падрыхтоўку да Сусветнага дня моладзі ў Рыё-дэ-Жанэйра (апошні тыдзень ліпеня 2013 г.) і Агульнабеларускай Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (лета 2013 г.). |
Адноўлена 20.09.2012 19:54 |