3 лістапада ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве пройдзе малітва за cпачылых духоўных асобаў Магілёўшчыны. Пачатак у 11.00.
7–8 лістапада ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) адбудуцца дні духоўных сустрэч для дзяўчат «Малітва — мая асабістая сустрэча з Каралём».
8 лістапада ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Івянцы пройдзе святая Імша ў першую гадавіну трагічнай гібелі айца Андрэя Ахрэма OFMСonv. Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Прыводзім расклад набажэнстваў на могілках з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (дэканаты Мінск-Захад і Мінск-Усход).
Расклад набажэнстваў на могілках у Гродне і Лідзе 1, 2 і 8 лістапада прыводзіць каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.
8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне пяці дыяканам, выпускнікам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
9 лістапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца ўрачыстая Імша падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
7–9 лістапада ў парафіі Св. Юзафа ў Оршы (Віцебская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі для мужчын.
10 лістапада ў актавай зале Гомельскай абласной бібліятэкі а 16-й гадзіне пройдзе прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля. Факсімільныя копіі (дакладна ўзноўленыя) былі надрукаваны па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі агульным накладам у 500 асобнікаў.
11 лістапада, у 96-ю гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны, у мінскай архікатэдры пройдзе святая Імша ў інтэнцыі ахвяраў той вайны.
У санктуарыі ў Вострай Браме ў Вільні напярэдадні ўспаміну Маці Божай Вастрабрамскай праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў.
15–16 лістапада ў Бараўлянах адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), на якія запрашаецца моладзь ад 17 гадоў.
15 лістапада ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца святкаванне 150-годдзя асвячэння парафіяльнага касцёла.
Моладзь запрашаецца на «Вінаграднік» у Оршу, які адбудзецца 15 лістапада і будзе прысвечаны тэме духоўнасці мужчыны і жанчыны.
15 лістапада ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) адбудуцца рэкалекцыі для мужчын. Рэкалекцыі правядзе кс. Віктар Ханько.