31 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне (Гродзенска дыяцэзія) адбудзецца прагляд калядак і пастаралак. Вечар, прысвечаны спеву калядак і пастаралак, па традыцыі арганізуецца сапоцкінскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пройдзе ўжо ў 14-ы раз.
1 лютага каля статуі св. Арханёла Міхаіла, што знаходзіцца каля касцёла св. Сымона і св. Алены ў Мінску, распачнецца экскурсія «Мінск – горад пад аховай Маці Божай». На экскурсію, якая распачнецца ў 13.00, запрашаюцца ўсе ахвотныя і зацікаўленыя ў гісторыі сталіцы.
1 лютага пройдзе агульнабеларуская свята св. Яна Боско ў салезіянскім Моладзевым цэнтры ў Смаргоні. Тэма святкавання — «Ксёндз Боско — выхаваўца».
3 лютага з нагоды Дня кансэкраванага жыцця, які штогод адзначаецца ў свята Ахвяравання Пана, у Гродне пройдзе сустрэча кансэкраваных асобаў, на якую запрашаюцца законныя сёстры, браты і айцы з усёй дыяцэзіі.
5 лютага з нагоды Дня кансэкраванага жыцця, які адзначаецца штогод у свята Ахвяравання Пана, у парафіі Cв. Антонія ў Слуцку пройдзе сустрэча кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў (вул. Кірава, 62) арганізоўваецца IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Пачатак у 18.00.
З 12 па 14 лютага ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса ў Брэсце адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Тэма духоўных практыкаванняў — «Скамянелае сэрца».
З 13 па 15 лютага ў Навагрудку пройдзе сустрэча для дзяўчат на тэму «Любоў, закаханасць і ўзаемаадносіны паводле слова Божага». Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты ад 9 класа.
14 лютага ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне адбудзецца сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы: «Каханне. Мужчына і жанчына».
Перад Папяльцовай серадой у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбудзецца карнавал для дзяцей і моладзі.
6-8 лютага і 13-15 лютага ў Оршы пройдуць чарговыя рэкалекцыі «Школы хрысціянскага жыцця і евангелізацыі».
16 лютага распачынаюцца святкаванні 25-гадовага юбілею Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На юбілей запрашаюцца ўсе святары, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
21-22 лютага ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка, вул. Пляханава, 28/1) адбудзецца сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў. Запрашаюцца юнакі ад 15 гадоў, якія разважаюць аб святарскім і манаскім пакліканні.
У росiцкiм санктуарыi 21 лютага ў чарговы раз пройдзе ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі — благаслаўлёных айцоў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвіча.
21 лютага ў росiцкiм санктуарыi ў чарговы раз пройдзе ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі — благаслаўлёных Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвіча.