3 красавіка на мядзельскай Кальварыі ўпершыню ў Вялікую пятніцу адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху.
Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.
У Вялікую суботу (4 красавіка) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаюць некаторыя парафіі г. Мінска і архідыяцэзіі, дзе напярэдадні Вялікадня памоляцца з вернікамі і благаславяць стравы на велікодны стол.
Запрашаем прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, студэнтаў і ўсіх англамоўных вернікаў на Пасхальную вігілію 4 красавіка ў 20.00 у касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах у дні Пасхальнага Трыдуума ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску.
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.
8 красавіка прыпадае 76-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды ў 18.30 у касцёле св. Андрэя, апостала, у Нарачы будзе цэлебравацца святая Імша за кардынала, а перад гэтым моладзь парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту “Сакрэт майго святарства”, падчас якой будуць гучаць успаміны кардынала Казіміра Свёнтка пра сваё пакліканне.
10 красавіка прыпадае пятая гадавіна авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў амаль увесь дзейсны ўрад Рэспублікі Польшча на чале з прэзідэнтам краіны Лэхам Качынскім, духоўныя і свецкія дзеячы краіны — усяго 96 чалавек.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае работнікаў бальніц, паліклінік і дамоў сацыяльнай апекі Гродзенскай дыяцэзіі на дыяцэзіяльную сустрэчу работнікаў медустаноў, якая адбудзецца 11 красавіка ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе.
Дабрачынны канцэрт «Дапаможам дзецям», прымеркаваны да святкавання Вялікадня, адбудзецца 12 красавіка ў 19.00 у касцёле Свв. Сымона і Алены.
12 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца ўрачыстасць у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), дзе будуецца санктуарый Божай Міласэрнасці.
Араторый імя св. Яна Боско ў Мінску запрашае ўсіх жадаючых на турнір св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікунья па настольным тэнісе (1х1) і настольным футболе (2х2) 12 красавіка.
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 10-ю гадавіну з дня смерці святога Яна Паўла ІІ, якая прыпадае на Вялікі чацвер, 2 красавіка.
13 красавіка адбудзецца малітва “Сужэнскіх сустрэч” у капліцы Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (вул. Кальцова, 153). Запрашаюцца ўсе ўдзельнікі ўікендаў, якія праводзіць гэты рух.