24-26 лістапада ў Навагрудку адбудуцца фармацыйныя сустрэчы для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 10 гадоў святарства ўключна.
28 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца сімпозіум, прысвечаны 50-годдзю заканчэння Другога Ватыканскага Сабору, які арганізоўвае Мінска-Магілёўская архідыяцэзія сумесна з Мінскім тэалагічным каледжам імя св. Яна Хрысціцеля.
Рух «Сужэнскiя сустрэчы» сардэчна запрашае кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця, на рэкалекцыі, якія адбудуцца 27–29 лістапада ў г. Баранавічы ў рэкалекцыйным доме па вул. Шаўчэнка, 6.
28 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца малітоўная сустрэча моладзі Віцебскага дэканату.
Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім запрашае ўсiх жадаючых на «Angels Party». Свята адбудзецца 28 лістапада.
28 лістапада ў нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала, адбудзецца традыцыйная дэканальная моладзевая сустрэча «Андрэйкі».
З 27 па 29 лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Тэма духоўных практыкаванняў – «Добрая глеба». Гэта ўжо чацвёртыя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» паводле прыпавесці пра сейбіта (пар. Лк 8, 5-15).
Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі праводзіць XIII рэкалекцыі цвярозасці ў г. Гродна. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.
2 снежня прыпадае першая гадавiна смерцi кс. Рышарда Юнiка, які служыў у парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах амаль 35 гадоў.
Сёстры дамініканкі сардэчна запрашаюць дзяўчат на сустрэчу «Крылы матыля», прысвечаную пакліканню жанчыны, якая адбудзецца 5 снежня ў кляштары дамініканак у Мінску.
5 снежня адбудзецца аўтобусная пілігрымка ў Будслаў з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пілігрымку арганізоўвае Легіён Марыі.
Кангрэгацыя Сясцёр св. Дамініка (дамініканкі) сардэчна запрашае дзяўчат на сустрэчу «"Крылы матыля", або аб пакліканні жанчыны», якая адбудзецца 5 снежня ў кляштары ў Мінску.
6 снежня гэтага года прыпадае 100-я гадавіна смерці кс. Яўстахія Карповіча, які служыў у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Ракаве з 1883 па 1915 год.
6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) сардэчна запрашае дзяцей, моладзь і бацькоў на «Мікалайкі».
Журналісты і прадстаўнікі СМІ запрашаюцца на аплатковую сустрэчу з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якая адбудзецца ў межах перадкаляднай прэс-канферэнцыі.