Ужо зараз маладыя людзі з Беларусі могуць зарэгістравацца для ўдзелу ў Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якую штогод праводзіць экуменічная супольнасць Тэзэ (Францыя). Сустрэча моладзі пройдзе з 28 снежня 2015 г. па 1 студзеня 2016 г. у Валенсіі (Іспанія).
20 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніць асвячэнне новазбудаванай капліцы ў Альшанцы — новым мікрараёне горада Гродна. Святая Імша пачнецца ў 11.00.
Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у адвэнтавых рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
У нядзелю, 20 снежня, з 9 00 да 15 00 на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены пройдзе дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная «Карытас».
Прадстаўляем вашай увазе інфармацыю па раскладзе раратніх Імшаў і адвэнтавых рэкалекцый у парафіях Мінска. Інфармацыя будзе дапаўняцца
24-25 снежня на каналах беларускага тэлебачання можна будзе паглядзець наступныя праграмы, якія датычацца святкавання Нараджэння Збаўцы як у Беларусі, так і ў Ватыкане.
Прадстаўляем расклад набажэнстваў на свята Божага Нараджэння ў трох грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.
Другі год запар дабрачынная місія «Чыстае сэрца» праводзіць акцыю «Святы Мікалай адказвае».
Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў мікрараёне Серабранка ў Мінску запрашае дзяцей і іх бацькоў на аплаткавую сустрэчу з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца аплатковая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росi.
Прапануем расклад святочных набажэнстваў у парафіях Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
27 снежня, у свята Святой Сям'і, у сталічнай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ падчас Імшы ў 12.00 пройдзе ўрачыстае прыняцце суполкай Маці Божай пры гэтай парафіі Канстытуцыі руху «Equipes Notre-Dame».
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў рамках цыклу «Цноты» запрашае паглядзець калядную казку рэжысёра Фрэнка Капры «Гэта цудоўнае жыццё». Прагляд адбудзецца 27 снежня ў 19.00 у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскi праезд, 1.
27 снежня пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння кс. Ёзаса Булькі, былога пробашча касцёла Святой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.